Кіраўнік ПАР зрабіў такую заяву ў адказе на судовы пазоў, пададзены апазыцыйным «Дэмакратычным альянсам» з мэтай прымусіць урад арыштаваць расейскага прэзыдэнта, калі той прыедзе ў Ёханэсбур на саміт BRICS. Па словах Рамапосы, арышт Пуціна будзе раўнасільны абвяшчэньню вайны, паведамляе Reuters.
«У ПАР ёсьць відавочныя праблемы з выкананьнем просьбы аб арышце і выдачы прэзыдэнта Пуціна. Расея ясна дала зразумець, што арышт яе дзейнага прэзыдэнта будзе абвяшчэньнем вайны», — гаворыцца ў заяве Рамапосы. Ён удакладніў, што ініцыяваў кансультацыі з МКС па гэтым пытаньні, але ня можа раскрыць падрабязнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы былі б шчасьлівыя, каб Пуцін не прыехаў». Прэзыдэнт ПАР будзе адгаворваць Пуціна ад візыту на саміт BRICSУ сакавіку МКС выдаў ордэр на арышт прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна па падазрэньні ў незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з непадкантрольных Кіеву тэрыторыяў у Расею.
Саміт краінаў БРІКС, на які запрошаны Ўладзімір Пуцін, адбудзецца ў жніўні. ПАР уваходзіць у лік краін, якія падпісалі Рымскі статут, што абавязвае яе выконваць рашэньні МКС і арыштаваць Пуціна па прыезьдзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы абверглі пляны выйсьці зь Міжнароднага крымінальнага суду, які выдаў ордэр на арышт ПуцінаРаней віцэ-прэзыдэнт ПАР Пол Машаціле заявіў, што ўлады краіны пераконваюць Пуціна не прыяжджаць на саміт. Разам з тым, паводле зьвестак паўднёваафрыканскіх уладаў, Масква выказалася супраць прапановы, каб расейскую дэлегацыю на саміце ўзначальваў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў, а Індыя і Бразылія выказаліся супраць пераносу мерапрыемства ў Кітай.
Крэмль, са свайго боку, заявіў, што фармат удзелу расейскага прэзыдэнта ў сустрэчы ў Ёханэсбургу пакуль не вызначаны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Заклік выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі — гэта сыгнал падтрымкі беларусаў», — дарадца Ціханоўскай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўрапарлямэнце заклікалі Міжнародны крымінальны суд выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі