— Чаму РПЦ у Беларусі змагаецца з уніятамі?
— Бо не прызнае нашай незалежнасьці ад Расеі. Але Беларусь ніколі не была монаканфэсійнай краінай. Яшчэ нашы сярэднявечныя князі выдавалі прывілеі на роўнасьць цэркваў. Расея ж лічыць сябе праваслаўнай і традыцыйна варожа ставіцца да іншых канфэсій.
Унія ўзьнікла менавіта на беларускай зямлі (Берасьце, 1596), каб паяднаць праваслаўных і каталікоў і стаць такім чынам сваёй беларускай царквой. Да 1839 году, калі да нас прыйшла расейская адміністрацыя, большасьць беларусаў належала да грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы. Новыя маскоўскія ўлады гвалтам перавялі іх у РПЦ. Якраз ва ўніяцкай царкве мацуюць незалежнасьць краіны, служаць па-беларуску і ніколі не дадумаюцца «асьвячаць» кувалду Вагнэра.
— Беларусь была ў складзе Рэчы Паспалітай. Ці можам мы разглядаць гісторыю Польшчы як сваю?
— Калі нашы продкі добраахвотна аб’ядналі сваю краіну зь іншай, каб супрацьстаяць агрэсіі з усходу, чаму раптам гэтая гісторыя нам чужая? Іншай у нас не было.
Усе даброты цывілізацыі прыйшлі да нас з Захаду. Росквіт культуры і ўнівэрсытэцкай адукацыі. Узровень кампэтэнцыі кіраўнікоў і іх рэальнага служэньня народу, узровень праўды і здаровага розуму ў грамадзтве, узровень справядлівасьці судоў, на жаль, ня йдзе ў параўнаньне з тым, што прынесла нам расейскае панаваньне.
Гісторыю Польшчы як сваю мы можам разглядаць з большымі на тое падставамі, чым гісторыю Расеі. Асабліва ў той яе частцы, дзе яна ўзаемадзейнічае з нашай гісторыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне Беларусі— Што значыць беларус беларусу беларус? Пра іншы народ так і ня скажаш.
Доўгі час многія беларусы зьвязвалі сваю ідэнтычнасьць толькі з тэрыторыяй, на якой жывуць. Пры тым палітыка русіфікацыі была разьлічаная на тое, каб беларус сам сябе ўспрымаў як «тоже русский». Калі ж за апошнія тры гады рэжым націснуў на чалавечнасьць, беларусы адразу аддзялілі сябе ад нялюдзкага рэжыму і адчулі сваю суб’ектнасьць. А калі яшчэ давялося зьехаць з краіны, зьнікла і прывязка да тэрыторыі.
У адкрытым плаваньні ідэнтычнасьць з вонкавай перамясьцілася ў самога беларуса. Ён адназначна не «ябацька», ён адназначна не «русский». А хто ж ён? Беларус беларусу беларус. Гэта абвостраная форма нацыянальнага самаўсьведамленьня.
— Ці ня рэжа вам вуха нэўтральная фармулёўка «Алесь Пушкін памёр у турме»?
— Рэжа, як і сама яго сьмерць, і дакладна ведаю, як рэзала б яму. Алесь быў просталінейным чалавекам што да кожнае подласьці, нецярпімым. Сьмерць у турме чалавека, які сядзіць за свае погляды і не нясе ніякай небясьпекі для грамадзтва, — гэта забойства.
У турме абсалютна ўсю адказнасьць за цябе нясуць тыя, хто цябе там трымае. Таму казаць, што ты «памёр» — гэта не паліткарэктнасьць, а падыгрываньне забойцам, згладжваньне іх адказнасьці, стакгольмскі сындром. Памерці — цалкам нэўтральнае слова, бывае нават жаданае: «Памерці ў сваёй пасьцелі»... Палітвязень у турме можа быць толькі забіты. Нават калі ён «проста памёр».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайну— «Ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у бога. Але ж ён ня вечны і калісьці скончыцца яго ўлада. Няўжо яны гэтага не разумеюць?
— Мне згадаліся словы, вычытаныя ў дзёньніках Вячаслава Адамчыка. Маўляў, чаму мы кажам, што верым у Бога? Усяго толькі пра тое, што ён ёсьць або што яго няма. Але ж гэта поўная падмена самой веры. Трэба казаць не пра веру ў Бога, а пра веру Богу. Веру — як давяраю. Прыхільнікі могуць верыць у Лукашэнку, за якім сіла (пакуль яна ёсьць), але, я перакананы, што Лукашэнку яны ня вераць, бо даўно ведаюць круцяля. Вось і ўсё параўнаньне з Богам.
— Цяпер у Беларусі часта судзяць за распальваньне варожасьці, але гучыць гэта занадта абстрактна...
— Варожасьць відавочна распальваюць у рэжымным тэлевізары, гэта значыць, ёсьць замова Лукашэнкі (і ён сам падае прыклад) унесьці раскол у грамадзтва, каб паслабіць яго. Гэта галоўная задача «судоў» за палітыку. А паколькі формула абстрактная і яе немагчыма пацьвердзіць рэальнымі фактамі (тымі ж падабайкамі ў інтэрнэце), яна і ўжываецца ў якасьці фармальнага абвінавачаньня.
Асабліва цынічна гэта выглядае ў Беларусі, дзе людзі ў масе сваёй зусім ня схільныя да варожасьці. У Расеі існуе цэлы фальклёр на гэтую тэму, накшталт «быў бы чалавек, а справа знойдзецца», што як бы апраўдвае гэтую «традыцыю» расейскіх судоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў Беларусь— Чаго яшчэ не зрабілі і што могуць зрабіць дэмакратычныя сілы Беларусі, якія апынуліся за мяжой?
— Можна зрабіць цуд. У міжнароднай палітыцы такі цуд робіцца. А ўнутры супольнасьці нейкага агульнага працэсу няма.
Напрыклад, пачаць пераход на лацінку. Гэта б зьяднала беларусаў, паказала б рэжыму, што мы проста іншы народ, а ня нейкія вырадкі ў адным зь імі народзе. Гэта ўзмацніла б нашу матывацыю, а таксама нашу суб’ектнасьць і бясьпеку, між іншым. Бо далёка ня кожны гэбіст тую лацінку прачытае.
Магчыма, дэмакратычныя сілы яшчэ дасьпяваюць, набіраюцца адвагі, каб зрабіць цуд. Але факт, што гэта той крок, які ў іх і іх лідэраў застаецца ў запасе. Хочаш зьмяніць сьвет, зьмяніся сам — гэта пра гэта.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓ Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею