На разьвітаньне з Алесем Пушкіным прыйшло каля ста чалавек. Фота

Пахаваньне Алеся Пушкіна, Бобр, 13 ліпеня 2023 году. Гэты і іншыя здымкі з сацыяльных сетак.

Мастака пахавалі ў родным мястэчку Бобр удзень 13 ліпеня.

Разьвітаньне адбывалася ў двары ягонага дому. Пасьля труну зь целам на руках данесьлі да царквы, дзе сьвятар адслужыў разьвітальную імшу.

Паводле крыніцаў Свабоды, за ўсім назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія здымалі відэа з аўтамабіля. Пра затрыманьні нічога невядома.

Алеся Пушкіна пахавалі ў вышыванцы.

У труну таксама паклалі капялюш. Як расказваюць удзельнікі цырымоніі разьвітаньня, Алесь вельмі схуднеў, яго было цяжка пазнаць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алеся Пушкіна выключылі з Саюзу мастакоў за некалькі тыдняў да сьмерці
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбывалася з Алесем Пушкіным апошнія 2,5 года і хто за гэта адказны. Хроніка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для палітычных самае горшае. Таму так адбылося». Былыя зьняволеныя пра ўмовы ў вязьніцы, дзе трымалі Алеся Пушкіна