— Лукашысты пішуць звычайна зьедлівыя камэнты. Няўжо ў іх зусім няма аргумэнтаў на сваю карысьць?
— Уявіце сябе ў ролі адваката д’ябла — што б вы сказалі? Што ў Беларусі спакойна? Калі тысячы людзей за свае погляды сядзяць у турме, а сотні тысяч выехалі, каб туды ня сесьці? Што «работать надо»? Работаць, заўважце, бяздумную і некваліфікаваную работу. Што Лукашэнка ледзьве ня бог? Але тады трэба бога мець паводле вобразу Лукашэнкі, а як такому богу верыць, калі яго сотні разоў лавілі на хлусьні?
Не падбіраюцца пераканаўчыя аргумэнты. Таму і пераходзяць на асобу, крыўляюць прозьвішча, кпяць са зьнешнасьці, называюць бандэрамі — калі вы беларускамоўны. І што? І ўсё.
— Чаму Лукашэнка кажа, што не праводзіць «чырвоных лініяў», за якія нельга заступаць?
— Бо такія лініі — гэта закон, а Лукашэнку «не да законаў».
Прэзыдэнт Байдэн дакладна назваў ягоныя паводзіны безадказнымі. А хто безадказны? Той, хто ня мае свабоды прымаць рашэньні і адпаведна за іх адказваць. То бок Лукашэнка сам мала што вырашае, ён не незалежны ад зьнешняга кіраваньня, якое ажыцьцяўляюць з Крамля. Бяда ў тым, што незалежнасьць сваёй пэрсанальнай улады ён сілавым парадкам зьвязаў зь незалежнасьцю Беларусі і беларускай нацыі, якая, такім чынам, перастае быць «чырвонай лініяй» — як гэта для ўсіх краін прынята ў сусьветнай палітыцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлымі— Хто для беларусаў Напалеон?
— Многія беларусы, выхаваныя на расейскай трактоўцы мінулага, ня ведаюць, што найбольш патрыятычныя нашы продкі адназначна падтрымалі Напалеона ў 1812 годзе. У той час не мінула і дваццаці гадоў, як наш край быў захоплены Расейскай імпэрыяй, і адразу пачалося змаганьне з гэтай акупацыяй. Адгрымела паўстаньне Касьцюшкі, пачаўшы сабою няспынную вайну, што працягнецца праз усё ХІХ стагодзьдзе і ў розных формах супраціву русіфікацыі дакоціцца да нашых дзён.
Напалеон вызваліў Польшчу і ВКЛ ад гэтай акупацыі і меўся ў рашучай бітве замацаваць свабоду канфэдэратыўнай Рэчы Паспалітай адпаведнай мірнай дамовай. Але шакаваны паводзінамі расейцаў, якія самі спалілі сваю сталіцу, мусіў адкласьці гэтую задачу да іншых часоў.
— Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых трох гадоў? І што рабіць далей?
— За тры гады мы зьмяніліся. Кім мы ў масе сваёй былі датуль? Тым, што ў палітыцы называюць «балотам», якое жыве ў сваім паралельным сьвеце і «я палітыкай не цікаўлюся». За гэтыя тры гады мы сталі нацыяй, суб’ектам палітыкі, войскам, палком Каліноўскага і яго сьвядомым заплеччам.
Зь ліку ўсіх іншых нас вылучае наша беларуская мова і супольная візія нашай дэмакратычнай Беларусі. Мы зразумелі, што ідзе вайна, на якой мы нясём ахвяры, але і становімся вялікай сілай са сваімі героямі, з супольным лёсам, што і адрозьнівае нацыю ад «балота». Мы ўжо ўбачылі сябе такімі. Застаецца разумна аб’яднаць намаганьні і перамагчы. Проста не пераставайма гучаць на адной ноце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаў— Якім устаноўкам мусіць адпавядаць кіраўнік Беларусі, каб не было той бяды, што пануе цяпер у нашай краіне?
— Найперш ён мусіць быць чалавекам выхаваным, адэкватным у сваіх словах ды ўчынках і цалкам прабеларускім. Можна нічога не прыдумляць (бо ўсё ўжо прыдумана), а проста ўзяць словы нашага вялікага канцлера Льва Сапегі, сказаныя ім амаль 500 гадоў таму: «Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бясьпецы, ні з кім ня біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зьняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро».
І вось, магчыма, самае галоўнае: «Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасьць карыстацца свабодай». Заўважце, што казаў-пісаў гэтыя словы Сапега па-беларуску.
— Чыноўнікі назвалі Касьцюшку і Каліноўскага «супярэчлівымі» героямі. Чаму?
— Так кажуць неабазнаныя людзі, нават калі яны чыноўнікі. У адрозьненьне ад памяці пра герояў, іх век канечны.
Касьцюшка не таму «супярэчлівы», што «паляк», а таму, што змагаўся за незалежнасьць нашай краіны ад Расейскай імпэрыі, тады як Лукашэнка і яго чыноўнікі якраз у такой залежнасьці бачаць сваё асабістае выратаваньне. Каліноўскі не таму «супярэчлівы», што «паляк», а таму, што меў крэда: «Не народ для ўраду, а ўрад для народу». Пазыцыя цяперашніх чыноўнікаў роўна адваротная: у кожнай самай дробнай і бяскрыўднай (з гледзішча законаў) нязгодзе зь імі яны бачаць «распальваньне варожасьці» (да сябе) і выносяць за гэта турэмныя прысуды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізму— Што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў Беларусь?
— Армія РБ далучыцца да каліноўцаў. Службоўцы і прапагандысты, якія моцна награшылі ў нас, зьедуць у Расею. Астатнія пяройдуць на беларускі бок. Выйдуць на волю ўсе палітвязьні. Масква ўвядзе свае войскі і нейкі час будзе тэрарызаваць народ, пакуль усім ня стане ясна, што падтрымка Крамля і Лукашэнкі ў Беларусі на нулі. Лукашэнка ўцячэ. Палітычны блёк ПК разам з дэмакратычнымі сіламі правядзе парлямэнцкія выбары. Запануе атмасфэра лета 2020 году. Мяжа з Расеяй стане такой, як і зь іншымі суседзямі. З тэлевізара і з жыцьця зьнікне прапаганда. Пачнуцца рэформы ў сфэрах бясьпекі, судаводзтва, адукацыі... У адносіны паміж людзьмі і ў заканадаўства вернецца чалавечнасьць.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею