На пленарным паседжаньні ПАРЭ перад дэбатамі па Беларусі выступіў «Вольны хор»

На пленарным паседжаньні ПАРЭ перад дэбатамі па Беларусі выступіў «Вольны хор»

«Вольны хор» выступіў на пленарным паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Як паведамляе прэсавая служба лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі, у сваім вітальным слове Сьвятлана Ціханоўская адзначыла, што ў 2020 годзе ў атмасфэры страху і тэрору «Вольны хор» знайшоў крэатыўны спосаб супраціву — пры дапамозе песьняў. Нават у выгнаньні, паводле Ціханоўскай, хор працягнуў натхняць беларусаў на барацьбу, распавядаць сьвету пра Беларусь.

Ціханоўская расказала, што ў рэпэртуары «Вольнага хору» ёсьць і песьня на верш яе мужа, які ён даслаў з турмы, таму творчасьць ініцыятывы ёй асабіста блізкая.

«Вольны хор» выканаў дзьве песьні – «Пагоню» і «Жыве Беларусь!» на словы Ўладзімера Някляева. Удзельнікі хору мелі на сабе бел-чырвона-белыя маскі і трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі, а напрыканцы скандавалі «Жыве Беларусь!».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская на сэсіі ПАРЭ ў Страсбургу заклікала даць беларусам «эўрапейскую пэрспэктыву»

Сёньня ПАРЭ зацьвердзіла даклад аб праблемах беларусаў-уцекачоў.

Асамблея лічыць, што народ нельга атаясамліваць з рэжымам Лукашэнкі і што беларусы на эміграцыі не павінны зазнаваць дыскрымінацыю за ўдзел рэжыму ў вайне супраць Украіны.

Паводле ацэнак Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), ад 200 тысяч да паўмільёна беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну праз палітычныя рэпрэсіі пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чальцы Рады Эўропы павінны забясьпечваць належны ўзровень абароны беларусаў у выгнаньні, — спэцдакладчык Рады
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вольны хор» засьпяваў у падтрымку рэпрэсаваных беларускіх спартоўцаў. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не прыходзіцца апраўдвацца, што я беларус». Беларускі дырыгент выступае ў Ля Скаля, пад бомбамі ў Харкаве і для беларускіх палітвязьняў