Тры гады калёніі за данат палку імя Каліноўскага
У Гомельскім абласным судзе 14 чэрвеня вынесьлі вырак былой мэнэджарцы кампаніі выраюу праграмнага забясьпячэньня Анастасіі Петрачэнцы. Яе абвінавацілі ў «фінансаваньні экстрэмісцкай дзейнасьці» паводле ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу. Справу разглядаў судзьдзя Руслан Царук.
Судовы працэс супраць Анастасіі ішоў 2, 9, 12 і 14 чэрвеня.
Петрачэнку затрымалі 21 кастрычніка 2022 году. З таго часу яна была ў гомельскім СІЗА № 3. Прычынай перасьледу стала тое, што Анастасія пералічыла грошы палку імя Каліноўскага ва Ўкраіне, які складаецца з дабраахвотнікаў беларускага паходжаньня, паведамляе «Гомельская вясна».
Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў 3 гадамі калёніі агульнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 8 чэрвеня: у Мёрскім раёне арыштавалі ксяндза1 год калёніі за камэнтары ў сацыяльных сетках
5 чэрвеня жыхара Сьветлагорску Ўладзімера Адзінца абвінавацілі ў распальваньні сацыяльнай варожасьці паводле ч. 1 арт. 130 КК, паведамляе «Вясна», і пакаралі 1 годам калёніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй мабільнага тэлефона. Справу разглядаў судзьдзя Анатоль Сотнікаў.
Кіроўцу Сьветлагорскага камунальнага жыльлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Светач» Уладзімера Адзінца затрымалі на працоўным месцы 6 студзеня. Спачатку супраць яго аформілі адміністрацыйную справу, пасьля выставілі крымінальнае абвінавачаньне — нібыта Адзінец пакідаў у сацыяльных сетках нэгатыўныя камэнтары ў адрас прадстаўнікоў улады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 чэрвеня: судзяць палітвязьня за самвыдат «Весьнікі»; SYMPA прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»Арыштавалі магілёўскага барда Аляксандра Баля
Падпісчыкі MAYDAY TEAM паведамілі, што ў чацьвер, 15 чэрвеня, арыштавалі музыку Аляксандра Баля. Падрабязнасьцяў няма, не вядомая і прычына затрыманьня.
Аляксандр Баль — бард, узнагароджаны многімі прэміямі, былы супрацоўнік Магілёўскага драматычнага тэатру, адкуль яго звольнілі пасьля падзеяў 2020 году. У тым жа годзе музыка напісаў песьню пра масавыя рэпрэсіі «На радзіме маёй бяда»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На аграсядзібе «Стулы» на Берасьцейшчыне адбыліся затрыманьні ў прысутнасьці дзяцейЗатрыманьне ў менскім аэрапорце за ўдзел у пратэстах
У Менскім аэрапорце 14 чэрвеня затрымалі Валера Перыяўца. Жыхар сталіцы вяртаўся дамоў з Турцыі. Прычынай затрыманьня стала праверка тэлефона, у якім знайшлі фотаздымак зь менскага марша пратэсту ў жніўні 2020 года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 чэрвеня: у Наваполацку затрымалі музыкаў; берасьцейца арыштавалі на 3 месяцы за абразу амапаўцаў