Суд над праваабаронцай Настай Лойкай прызначылі на 13 чэрвеня

Наста Лойка. Архіўнае фота

Справу палітзьняволенай будуць разглядаць у Менскім гарадзкім судзе, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна». Працэс будзе весьці судзьдзя Алена Шылько. 

Праваабаронцу затрымалі 28 кастрычніка 2022 году. Насту абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці). Падставай для гэтага зрабіўся нібыта ўдзел праваабаронцы ў напісаньні справаздачы аб перасьледзе анархісцкай супольнасьці ў Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасьці супрацоўнікаў міліцыі.

Вядома, што Наста за кратамі пакутуе ад праблемаў са страўнікам. Яна вэганка і таму ня можа есьці тое, чым кормяць на «Валадарцы». Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі празь перадачы і што можна набыць у турэмнай краме.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцу Насту Лойку абвінавачваюць па 2 артыкулах Крымінальнага кодэксу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вясна»: праваабаронцу Насту Лойку білі электрашокерам за пароль ад тэлеграма
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьведка расказала, як Насту Лойку трымалі бяз вопраткі ў двары турмы на Акрэсьціна