Сёньня — Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства здароўя Беларусі не пагадзілася прымусова лекаваць ад гамафобііДзень у гісторыі
1838 — ураджэнец Беларусі Ігнат Дамейка ўпершыню ступіў на чылійскую зямлю. Там ён стаў навукоўцам з сусьветным імем і нацыянальным героем Чылі.
1919 — у Расеі абвясьцілі нацыяналізацыю царкоўнай і манастырскай маёмасьці.
1933 — у нацысцкай Нямеччыне забаранілі страйкі.
1960 — у Менску ў новым будынку пачаў працаваць літаратурны музэй Янкі Купалы.
1985 — апублікаваная пастанова ЦК КПСС «Аб мерах па пераадоленьні п’янства і алькагалізму», якой распачалася антыалькагольная кампанія ў СССР.
1990 — Сусьветная арганізацыя здароўя прыбрала гомасэксуальнасьць са сьпісу псыхічных захворваньняў.
У гэты дзень нарадзіліся
1681 — Ян Мікалай Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1950 — Валерыя Навадворская, ураджэнка Баранавічаў, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, журналістка, заснавальніца і старшыня лібэральнай партыі «Дэмакратычны саюз».
1952 — Анатоль Красоўскі, беларускі бізнэсовец. 16 верасьня 1999 году разам зь Віктарам Ганчаром быў выкрадзены, ягонага цела не знайшлі. Паводле паказаньняў Юрыя Гараўскага, былога байца спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) унутраных войскаў МУС Беларусі, Красоўскі разам зь Віктарам Ганчаром быў забіты байцамі гэтага падразьдзяленьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Швайцарыі будуць судзіць беларускага вайскоўца Гараўскага, які расказаў пра ўдзел у забойствах апазыцыйных палітыкаў1970 — Анжаліка Агурбаш, беларуская сьпявачка, акторка, тэлевядучая.
У памяці
1510 — Сандра Батычэльлі, італьянскі мастак.
1934 — Міхаіл Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст (расстраляны НКВД).
1934 — Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст (расстраляны НКВД).
2014 — Зьміцер Сідаровіч, музыка, фальклярыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
2018 — Рычард Пайпс, амэрыканскі гісторык, філёзаф.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Расея такая. 25 цытат з кнігі гісторыка, якая стала падручнікам пра расейцаў для ЦРУ2021 — Станіслаў Гусак, палітычны і грамадзкі дзеяч, намесьнік старшыні АГП, сябра Ценевага кабінэту Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, аўтар канцэпцыі Балта-Чарнаморскага нафтавага калектару (1993).