Паводле адказу на запыт Свабоды ў Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі Латвіі, са жніўня 2020 году па сакавік 2023-га дазвол на жыхарства ў гэтай краіне атрымалі як мінімум 1700 чалавек.
Міграцыйнае ведамства не ўдакладняе колькасьць выдадзеных за гэты пэрыяд грамадзянам Беларусі гуманітарных і працоўных візаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амаль 80 тысяч беларусаў атрымалі дазвол на жыхарства ў Польшчы са жніўня 2020 году. ВІДЭАКолькасьць у 1700 чалавек шматкроць меншая за лічбы, агучаныя ўладамі Польшчы і Літвы.
Згодна ім, пасьля жніўня 2020 году амаль 80 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыхарства ў Польшчы, больш за 31 тысячу — у Літве.
Гэтыя зьвесткі таксама ня ўлічваюць тых грамадзян Беларусі, якія працягваюць жыць у Польшчы і Літве па гуманітарных альбо працоўных візах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Плынь эміграцыі зь Беларусі не зьмяншаецца, яна толькі расьце». Размова з кіраўніцай Дэпартамэнту міграцыі Літвы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У першым квартале 2023 году адток ІТ-спэцыялістаў быў у пяць разоў большы, чым за такі ж пэрыяд у 2022-м