Акрамя Лівянта па справе праходзяць яго жонка Юлія, іх дочкі Галіна і Ганна, муж Ганны Мікіта Дрозд, а таксама яшчэ адзін саўладальнік цэнтра Аляксей Іваноў, а яшчэ нехта Аляксандра Энсайн.
Усе яны абвінавачваюцца паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Яўген, Юлія і Ганна Лівянт, а таксама Дрозд прызнаныя палітвязьнямі. Іх затрымалі летась у сьнежні.
На пачатку красавіка Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю паведаміў, што распачаў шэсьць крымінальных спраў пасьля праверкі дзейнасьці заснавальнікаў «100 балаў».
Заяўлялася, што ўпраўленьне ДФР па Віцебскай вобласьці «спыніла супрацьпраўную дзейнасьць» Яўгена Лівянта і Аляксея Іванова «па ўхіленьні ад выплаты падаткаў і абавязковых плацяжоў у бюджэт». Усяго гаворка ідзе пра восем фігурантаў — «удзельнікаў злачыннай групы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт дзяржаўнага кантролю заявіў пра 23 ператрусы ў справе рэпэтытарскага цэнтру «100 балаў»Паводле інфармацыі ДФР, «гэтыя грамадзяне і іх саўдзельнікі» зарэгістравалі пяць юрыдычных асоб пад агульным брэндам «100 балаў» і прыцягвалі «настаўнікаў і выкладчыкаў устаноў адукацыі» для «аказаньня навучэнцам рэпэтытарскіх паслуг» — больш за 180 чалавек, якіх «з мэтай мінімізацыі падаткаў» рэгістравалі ў якасьці індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП)«.
З паведамленьня вынікала, што бацькі навучэнцаў плацілі за паслугі рэпэтытарскім цэнтрам, пасьля чаго тыя «50% атрыманых сродкаў пералічвалі на адрас ІП на падставе фіктыўных дамоваў аказаньня паслуг».
ДФР зрабіў выснову, што выкладчыкі «фактычна зьяўляліся работнікамі рэпэтытарскіх цэнтраў». «Рэгістрацыя іх у якасьці ІП дазволіла рэпэтытарскім цэнтрам выкарыстоўваць злачынную схему ўхіленьня ад выплаты падаткаў», — сьцьвярджала ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каханьне за кратамі. Як у Беларусі прызнаюць палітзьняволенымі цэлыя сем’іДэпартамэнт заявіў, што «ня быў выплачаны падаходны падатак і ўнёскі ў ФСАН у агульнай суме больш за 3,6 млн рублёў». Таксама было сказана, што падазроныя ў добраахвотным парадку пагашаюць «нанесеную дзяржаве шкоду». У бюджэт паступіла «больш за 630 тысяч рублёў».
29 сакавіка стала вядома пра затрыманьне дырэктара адукацыйнага цэнтра «100 балаў» Тацьцяны Карней. Гэта адбылося пасьля ператрусаў у памяшканьнях цэнтра.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разьлічваўся шакалядкамі і станавіўся «Прадпрымальнікам году». Пяць фактаў пра рэпэтытара Лівянта, якога затрымалі сілавікі