Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт дзяржаўнага кантролю заявіў пра 23 ператрусы ў справе рэпэтытарскага цэнтру «100 балаў»


У канцы сакавіка паведамлялася, што прайшлі ператрусы ў рэпэтытарскім цэнтры «100 балаў» у Менску і рэгіянальных філіялах. Сёньня Камітэт дзяржаўнага кантролю (КДК) паведаміў у сваім Тэлеграм-канале падрабязнасьці справы.

Паводле КДК, «8 удзельнікаў злачыннай групы з 2012 году зарэгістравалі 5 юрыдычных асоб пад агульным брэндам „100 балаў“, офісы якіх былі адкрыты ў Менску, Віцебску, Горадні, Магілёве, Полацку, Воршы, Баранавічах для аказаньня навучэнцам рэпэтытарскіх паслуг па ўсім спэктры школьнай праграмы».

Камітэт заяўляе, што з заробкаў работнікаў цэнтраў, зарэгістраваных у якасьці ІП, ня быў выплачаны падаходны падатак і ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны ў агульнай суме больш за 3,6 мільёна рублёў.

«У ходзе дазнаньня па крымінальнай справе праведзеныя 23 ператрусы ў 5 вобласьцях (Менскай, Віцебскай, Горадзенскай, Магілёўскай, Берасьцейскай), допыты падазроных, накладзены арышт на іх маёмасьць», — паведамляе КДК.

Адзін з заснавальнікаў «100 баллов», вядомы рэпэтытар Яўген Лівянт, зьняволены амаль з усёй сям'ёй: жонкай Юліяй, старэйшай дачкой Ганнай, зяцем Мікітам Драздом, а таксама калегам Аляксеем Івановым.

Затрымалі іх яшчэ ў сьнежні, спачатку арыштоўвалі паводле адміністрацыйных артыкулаў. Цяпер іх вінавацяць паводле «народнага артыкула» 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

29 сакавіка прайшлі ператрусы ў офісах «100 баллов» у Менску і рэгіянальных філіялах. Тады затрымалі шэраг супрацоўнікаў цэнтру, але, паводле інфармацыі Свабоды, пазьней усіх адпусьцілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG