Як стала вядома Mayday, новым начальнікам калёніі ў Наваполацку стаў Руслан Машадзіеў, які раней працаваў намесьнікам начальніка ўстановы.
Былы начальнік калёніі Андрэй Пальчык больш не займае гэтай пасады.
Пры Пальчыку прыходзіла інфармацыя пра катаваньнямі ў калёніі, у якой цяпер утрымліваюць 89 палітвязьняў. Вязьняў там білі і стваралі нечалавечыя ўмовы. Праваабаронцы заявілі, што ведаюць выпадкі, калі Пальчык асабіста браў у гэтым удзел.
Вязьні і іх сваякі неаднаразова скардзіліся ў пракуратуру і Сьледчы камітэт на дзеяньні Пальчыка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Вялікдзень атрымалі па булцы, у біткі гуляць не наважыліся. Навіны палітзьняволенага журналіста Свабоды Андрэя КузьнечыкаВязень ПК-1 Віктар Бабарыка ў канцы красавіка зь цялеснымі пашкоджаньнямі трапіў з калёніі ў шпіталь. Дагэтуль дакладна не вядома, што здарылася з палітвязьнем і які стан ягонага здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сваякі Віктара Бабарыкі дамагаюцца сустрэчы з палітвязьнем. У МУС іх прыняць адмовілісяКалёнія разьмешчана ў старых бараках будаўнікоў заводаў «Нафтан» і «Палімір». Пасьля заканчэньня будоўлі там зрабілі папраўчую калёнію, якую ў 2014 годзе перапрафілявалі пад ЛПП № 8, з таго часу Руслан Машадзіеў і працуе ва ўстанове.
Праз тры гады ЛПП зноў ператварылі ў калёнію для агульнага і ўзмоцненага рэжыму і прысвоілі ёй № 1 пасьля ліквідацыі менскай ПК-1.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Катуюць, «кормяць горш за сабак». Факты пра наваполацкую калёнію, дзе сядзяць Бабарыка і Лосік ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сядзяць „экстрэмісты“, пра якіх ніхто нават ня ведае». Былы палітвязень — пра ўмовы ўтрыманьня ў наваполацкай калёніі