Двое беларусаў з шасьцю кіляграмамі лекаў спрабавалі пешшу перасекчы пункт пропуску Беняконі — Шальчынінкай. Па іх словах, яны несьлі лекі суайчыньнікам, якія маюць у іх патрэбу. Іх аштрафуюць, а лекі канфіскуюць, паведамляе Літоўская мытня.
Раніцай 14 красавіка двое беларусаў пешшу накіраваліся зь Беларусі ў Літву, схаваўшы ад уладаў амаль 6 кіляграмаў розных беларускіх лекавых сродкаў. Сярод іх былі як рэцэптурныя лекі, так і вітаміны і безрэцэптурныя сродкі, напрыклад цытрамон, оспамокс, абляпіхавы алей.
«Асобы, якія перамяшчалі лекі, патлумачылі мытнікам, што вязуць лекі мясцовым беларусам і іншым знаёмым, якія пражываюць у Літве, якія пра іх прасілі», — гаворыцца ў заяве мытні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З 1 чэрвеня ў Эўразьвязе перастануць прызнаваць беларускія «зялёныя карты» страхаваньня машынМытнікі затрымалі лекавы груз, а на парушальнікаў склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях. За кантрабанду лекаў ім пагражае штраф і канфіскацыя.
У Літву можна ўвозіць лекі, але мытнікі маюць права запатрабаваць рэцэпт, а таксама даведку, што такі аб’ём неабходны для лячэньня. Што да безрэцэптурных лекаў, то дазваляецца ўвозіць або атрымліваць па пошце ня больш за 10 упаковак лекавых прэпаратаў за адзін раз.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўракамісія: рашэньні Польшчы і Вугоршчыны пра забарону на імпарт украінскага збожжа — непрымальныя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс абвастраецца? За дзень больш за 200 мігрантаў спрабавалі трапіць у ЭЗ зь Беларусі, і гэта рэкорд зь лістапада