Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 чэрвеня ў Эўразьвязе перастануць прызнаваць беларускія «зялёныя карты» страхаваньня машын


Чарга на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота
Чарга на беларуска-польскай мяжы. Архіўнае фота

З 1 чэрвеня 2023 году ўладальнікі беларускіх транспартных сродкаў пры ўезьдзе на тэрыторыю Эўразьвязу павінны будуць купляць страхоўкі кампаній гэтых краін.

Асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозьнікаў папярэдзіла аб зьменах у дзеяньні «зялёных картаў» з Эўразьвязам.

Летась Нацыянальнае бюро дзяржаў Эўрапэйскай эканамічнай зоны паведаміла беларускаму боку аб скасаваньні пагадненьняў аб супрацоўніцтве. Раней аформленыя страхоўкі будуць лічыцца скасаванымі з 31 траўня 2023 году.

Што гэта азначае?

  • Гэта значыць, што дамовы страхаваньня «Зялёная карта», заключаныя для транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Беларусі з тэрыторыяй дзеяньня эўрапейскіх дзяржаў, будуць лічыцца дзейнымі толькі па 31 траўня 2023 году і спыняць сваё дзеяньне аўтаматычна ў 23:59 гэтага дня;
  • дамовы страхаваньня «Зялёная карта», заключаныя для транспартных сродкаў, зарэгістраваных у эўрапэйскіх дзяржавах з тэрыторыяй дзеяньня Рэспублікі Беларусь, таксама будуць лічыцца дзейнымі толькі па 31 траўня 2023 году і спыняць сваё дзеяньне аўтаматычна ў 23:59 гэтага дня.
  • З 1 чэрвеня 2023 г уладальнікі беларускіх транспартных сродкаў пры ўезьдзе на тэрыторыю краін Эўразьвязу павінны будуць купляць страхоўкі кампаній гэтых краін. Таксама ўладальнікі транспартных сродкаў, зарэгістраваных у краінах Эўразьвязу, мусяць купляць страхоўкі ў Беларусі.
  • Пры гэтым дамовы страхаваньня «Зялёная карта» з тэрыторыяй дзеяньня іншых дзяржаў – чальцоў сыстэмы «Зялёная карта» (Азэрбайджан, Альбанія, Андора, Босьнія і Герцагавіна, Іран, Марока, Малдова, Расея, Паўночная Македонія, Сэрбія, Туніс, Турэччына, Чарнагорыя) могуць заключацца, як і раней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG