Журналіст Свабоды, палітвязень Ігар Лосік знаходзіцца за кратамі з 25 чэрвеня 2020 году, у сьнежні 2021 яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўленьня волі.
У кастрычніку 2022 году ўлады Беларусі арыштавалі жонку Ігара Дар’ю, якую абвінавацілі ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат» пра Ігара. У лютым 2023 году Лосік у наваполацкай калёніі атрымаў спагнаньне, за якое вязьню скасавалі доўгатэрміновае спатканьне з бацькамі. Яно павінна было адбыцца ў канцы сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы: палітзьняволены журналіст Свабоды Ігар Лосік зрабіў спробу суіцыду ў калёнііАдвакатаў да Ігара Лосіка не дапускаюць зь сярэдзіны лютага
3 красавіка новая адвакатка палітвязьня езьдзіла ў Наваполацкую калёнію, аднак яе не пусьцілі да падабароннага. Прычынай у адміністрацыі назвалі тое, што сам Ігар не напісаў заяву на сустрэчу з адвакатам. Абаронца напісала пісьмовы запыт на спатканьне са сваім падабаронным безь ягонай заявы, аднак просьбу не задаволілі. Папярэдняя спроба адваката трапіць да Ігара адбылася 10 сакавіка і мела такі ж вынік.
5 красавіка Свабодзе стала вядома, што Ігара Лосіка зноў зьмясьцілі ў ШЫЗА, другі раз запар. На які тэрмін і зь якой прычыны, пакуль невядома.
Ранейшага адваката Ігара Лосіка Арцёма Сям’янава затрымалі ў Менску 20 сакавіка. Сям’янаву прысудзілі 15 дзён арышту нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі і зьмясьцілі ў ЦІП. 4 красавіка яго перазатрымалі на Акрэсьціна і прызначылі яшчэ 15 дзён арышту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адваката Арцёма Сямʼянава, які бараніў палітвязьняў Лосіка, Стэфановіча, Кузіну, арыштавалі яшчэ на 15 сутак
Апошні ліст ад Ігара Лосіка прыйшоў 20 лютага
Апошняе паведамленьне бацькі Ігара Лосіка атрымалі ад сына 20 лютага, больш лістоў ад яго не было. 20 сакавіка праваабаронцы «Вясны» атрымалі інфармацыю зь некалькіх крыніц пра тое, што палітзьняволены журналіст Свабоды Ігар Лосік у ШЫЗА наваполацкай калёніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасьля парэзаў сабе рукі і шыю. Паводле гэтых зьвестак, Ігара выратавалі і адправілі ў мэдсанчастку.
Інцыдэнт, пэўна, адбыўся 15 сакавіка. Як стала вядома Свабодзе, Ігар нібыта адмовіўся «займацца прыбіраньнем памяшканьня», і яму прыгразілі, што зьмесьцяць у ШЫЗА. Лосік у адказ дэманстратыўна ў прысутнасьці іншых асуджаных лязом парэзаў сабе руку і шыю. Паводле адміністрацыі калёніі, парэзы неглыбокія, на шыі драпіна, руку забінтавалі. Маўляў, яго «жыцьцю і здароўю зьняволенага нічога не пагражала», і Ігара Лосіка зьмясьцілі ня ў мэдсанчастку, а ў ШЫЗА.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Парэзы неглыбокія, жыцьцю нічога не пагражае»? Палітзьняволены Ігар Лосік можа па-ранейшаму знаходзіцца ў ШЫЗА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ігар Лосік адседзеў 1000 дзён без малой дачкі, яго трэба неадкладна вызваліць», — прэзыдэнт RFE/RL ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кацярына Андрэева, Ігар і Дар’я Лосікі, Андрэй Зельцар, Эдуард Лобаў. Каго яшчэ Рада БНР узнагародзіла мэдалём ордэну «Пагоні» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас выступу Ціханоўскай у Сэнаце ЗША вывесілі партрэт палітзьняволенага Ігара Лосіка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Судовыя выканаўцы зноў цікавяцца маёмасьцю Ігара Лосіка