Ярарх назваў Кіева-Пячэрскую лаўру духоўным цэнтрам, які дарагі ня толькі ўкраінцам, але і расейцам, беларусам, малдаванам, праваслаўным жыхарам краін Балтыі, Грузіі.
«Адтуль пачыналася Русь, распаўсюджваньне духоўнасьці, сьвятасьці на нашых землях. Таму нельга, каб Кіева-Пячэрская лаўра станавілася нейкім прадметам палітычных гульняў, ціску, імкненьня да дасягненьня сваіх мэт. Гэта нядобра, няправільна. Гэта не прынясе выніку, гэта ўзмоцніць спрэчкі, супрацьстаяньне, прынясе беды ня толькі ўкраінскаму грамадзтву», — падкрэсьліў Мітрапаліт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы молімся і за Пуціна, і за Шайгу, і за Лаўрова». Што беларускія праваслаўныя герархі думаюць пра вайну ва ЎкраінеУ лютым «Хрысьціянская візія» паведаміла, што Мітрапаліт Веньямін датычны да крымінальнага перасьледу дзьвюх 15-гадовых мянчанак. Ярарх нібыта асабіста патрабаваў перадаць у Сьледчы камітэт відэа з царкоўных камэр назіраньня, на якім дзяўчаты трымаюць падпалены папяровы абразок каля праваслаўнага катэдральнага сабору Менску. Сам Веньямін абвяргае, што на перасьледзе настойвае праваслаўная царква.
У студзені стала вядома, што мітрапаліт Веньямін узнагародзіў граматай начальніка калёніі № 14 у Навасадах, дзе ўтрымліваюць палітвязьняў. У гэтай калёніі ўтрымліваюць ня менш за шэсьць палітвязьняў — Зьмітра Дашкевіча, Сяргея Дзецука, Міхаіла Зубкова, Пятра Канстанцінава, Яўгена Кузьмянкова, Станіслава Міхайлава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яны зарабляюць на ўсім». Як менскі Сьвята-Лізавецінскі манастыр стаў вялізнай бізнэс-імпэрыяй і асяродкам «русского мира»У кастрычніку 2020 году ярарх забараніў выконваць гімн «Магутны Божа», заявіўшы, што ён «падзяляе грамадзтва».
Што адбываецца вакол Кіева-Пячэрскай лаўры
У сакавіву Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны паведаміла прадстаўніцтву Расейскай праваслаўнай царквы ва Ўкраіне (яна зарэгістраваная як Ўкраінская праваслаўная царква, УПЦ. — РС) аб разрыве дамовы аб бясплатным выкарыстаньні Кіева-Пячорскай ляўры. Паводле яго, падставай для гэтага рашэньня сталі зафіксаваныя парушэньні ўмоў карыстаньня дзяржаўнай маёмасьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Кіеве адправіў мітрапаліта УПЦ Паўла пад хатні арышт. Тлумачым, што адбылося- У канцы лістапада ў Кіева-Пячэрскай лаўры прайшлі ператрусы. 15 лістапада Служба бясьпекі Ўкраіны пачала крымінальную справу па артыкуле аб апраўданьні расейскай агрэсіі пасьля песьні, якую прасьпявалі прыхаджане Кіева-Пячэрскай лаўры. У тэксьце песьні згадваліся словы «матухна – Русь».
- Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў сваім нядаўнім дакладзе адзначыла, што дзеяньні ўкраінскіх уладаў у дачыненьні да УПЦ могуць мець дыскрымінацыйны характар. МЗС Украіны ў адказ заклікала ААН устрымацца ад незбалянсаваных палітычных ацэнак.
- УПЦ – адна з дзьвюх найбуйнейшых праваслаўных рэлігійных арганізацый Украіны, нароўні з аўтакефальнай ПЦУ. Пасьля пачатку вайны УПЦ заявіла аб «незалежнасьці» ад Маскоўскага патрыярхату, аднак гэтая незалежнасьць не аформленая юрыдычна. Улады лічаць, што шэраг сьвятароў і герархаў УПЦ дэ-факта займаюць прарасейскую пазыцыю.