У экс-намесьніка Кіева-Пячэрскай Лаўры мітрапаліта Паўла ператрусы, яго падазраюць па 2 крымінальных артыкулах

Мітрапаліт Павел (у цэнтры) і вернікі на тэрыторыі Кіева-Пячэрскай лаўры, Кіеў, 30 сакавіка 2023 году

Служба бясьпекі Ўкраіны прыйшла з вобшукам у дом мітрапаліта Паўла. Корпус Кіева-Пячэрскай лаўры, дзе ён пражывае, ачэплены, паліцыя не пускае вернікаў, пішуць СМІ.

Паводле крыніцы ўкраінскай службы Радыё Свабода ў праваахоўных органах, сьледчыя дзеяньні вядуць па падазрэньні мітрапаліта па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Ўкраіны:

  • арт. 161 — «Парушэньне раўнапраўя грамадзян у залежнасьці ад іх расавай, нацыянальнай, рэгіянальнай прыналежнасьці, рэлігійных перакананьняў, інваліднасьці і іншых прыкметаў»
  • арт. 436-2 — «Апраўданьне, прызнаньне правамерным, адмаўленьне ўзброенай агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны, гларыфікацыя яе ўдзельнікаў».

СБУ пакуль афіцыйна не камэнтавала абвінавачаньні супраць мітрапаліта.

Мітрапаліта выклікалі на допыт у праваахоўныя органы, які пройдзе 1 красавіка а 12-ай гадзіне. Пасьля гэтага яму абяруць меру стрыманьня, паведамляецца на сайце Кіева-Пячэрскай лаўры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне забаранілі рэлігійныя арганізацыі з цэнтрам у Расеі. УПЦ Маскоўскага патрыярхату пад пагрозай
  • У канцы 2022 году прэзыдэнт Ўкраіны Зяленскі заявіў, што ў краіне забароняць дзейнасьць рэлігійных арганізацый, зьвязаных з Расеяй. Паводле яго, трэба стварыць такія ўмовы, пры якіх «залежныя ад краіны-агрэсара дзеячы ня будуць мець магчымасьці маніпуляваць украінцамі».
  • У сьнежні 2022 году СБУ апублікавала сьпіс з 10 чалавек, якія трапілі ў «царкоўны сьпіс» санкцый РНБА. Сярод іх, у прыватнасьці, апынуліся клірык УПЦ (МП), экс-дэпутат Вадзім Навінскі і тагачасны намесьнік Кіева-Пячэрскай лаўры мітрапаліт Павел.
  • 13 сакавіка стала вядома, што Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны паведаміла Ўкраінскай праваслаўнай царкве Маскоўскага патрыярхату пра разрыў з 29 сакавіка дамовы аб бясплатным выкарыстаньні Кіева-Пячорскай лаўры: падставай для гэтага рашэньня сталі зафіксаваныя парушэньні ўмоваў карыстаньня дзяржаўнай маёмасьцю. Манахі павінны былі пакінуць тэрыторыю сьвятыні, але былы намесьнік Лаўры мітрапаліт Павел заявіў, што яны не плянуюць гэтага рабіць і падаюць пазоў супраць нацыянальнага запаведніка «Кіева-Пячэрская лаўра».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне забаранілі рэлігійныя арганізацыі з цэнтрам у Расеі. УПЦ Маскоўскага патрыярхату пад пагрозай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Украіны папярэдзіў УПЦ Маскоўскага патрыярхату аб патрэбе пакінуць Кіева-Пячорскую ляўру
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятары УПЦ Маскоўскага патрыярхату пайшлі пратэставаць да Офісу прэзыдэнта Ўкраіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Ўкраіны пасьля пратэсту УПЦ Маскоўскага патрыярхату каля Офісу прэзыдэнта закрылі доступ да некалькіх аб’ектаў Кіева-Пячорскай лаўры
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: УПЦ Маскоўскага патрыярхату працягвае службы ў храмах Кіева-Пячорскай лаўры і не зьбіраецца яе пакідаць