Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў усе краіны сьвету, якія падпісалі Рымскі статут і ўдзельнічаюць у працы Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) у Гаазе, кіравацца ордэрам на арышт прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, які суд выдаў на мінулым тыдні.
На слуханьнях у Сэнаце ЗША Блінкен, адказваючы на пытаньне, ці павінныя краіны Эўразьвязу затрымаць Пуціна, калі ён туды прыедзе, сказаў, што кожны, хто зьяўляецца ўдзельнікам МКС, павінен выконваць свае абавязацельствы.
На пытаньне аб тым, ці арыштуюць Пуціна ў ЗША, калі ён прыедзе туды, Блінкен адказаў, што наўрад ці расейскі прэзыдэнт у агляднай будучыні дабярэцца да Злучаных Штатаў. Блінкен удакладніў, што ЗША не зьяўляюцца ўдзельнікам Міжнароднага крымінальнага суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўразьвязе адрэагавалі на ордэр Міжнароднага крымінальнага суду на арышт ПуцінаНа пытаньне аб тым, ці апраўданая была выдача ордэра на арышт Пуціна, дзяржсакратар адказаў, што «павінная быць адказнасьць» за ваенныя злачынствы, якія, як мяркуюць ЗША, былі ўчыненыя ва Ўкраіне.
Ордэр на арышт Пуціна і расейскай упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай быў выдадзены ў сувязі з падазрэньнем у іх датычнасьці да незаконнай дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расею. Расейскія ўлады адмаўляюць дэпартацыю, а таксама заяўляюць, што не прызнаюць юрысдыкцыю Гааскага суду. Супраць пракурора МКС і некалькіх судзьдзяў у Расеі завялі крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нямеччына паабяцала арыштаваць Пуціна ў выпадку яго візыту ў краінуРаней міністар юстыцыі Нямеччыны пацьвердзіў, што Пуціна затрымаюць і перададуць у Гаагу, калі ён акажацца на тэрыторыі Нямеччыне.
Прадстаўнік уладаў Паўночнаафрыканскай Рэспублікі, дзе ўлетку пройдзе саміт БРІКС, заявіў, што ў краіне прынялі да ўвагі ордэр МКС і ведаюць пра свае абавязальніцтвы — але наўпрост не пацьвердзіў, што Пуціна ў выпадку прыезду затрымаюць.
Удзельнікамі Міжнароднага крымінальнага суду зьяўляюцца 123 краіны; шэраг буйных краінаў — такіх як Кітай, Індыя і Турэччына, а таксама ЗША — яе ўдзельнічаюць у яго працы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік ПАР пра магчымы арышт Пуціна: «Мы ўсьведамляем свае юрыдычныя абавязаньні»Як паведамляе «Голас Амэрыкі», Блінкен таксама пракамэнтаваў палітыку Кітая ў сувязі з вайной ва Ўкраіне. Кітайскі лідэр Сі Цзіньпін днямі наведаў Расею, што многія камэнтатары расцанілі як знак падтрымкі Ўладзіміру Пуціну. Па словах дзяржсакратара, Кітай «вельмі ўважліва» назірае за тым, як Вашынгтон і сусьветная супольнасьць рэагуюць на ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
«Яны зробяць высновы з таго, як сьвет аб’яднаецца (ці не абʼяднаецца), каб супрацьстаяць гэтай агрэсіі», — сказаў Блінкен.
Ён адзначыў, што палітычная і матэрыяльная падтрымка Расеі з боку Кітая супярэчыць інтарэсам Вашынгтона, але дадаў, што Дзярждэпартамэнт пакуль ня бачыў доказаў таго, што Пэкін надае Маскве дапамогу ў вайне супраць Украіны, у прыватнасьці, пастаўкамі зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NYT: з пачатку вайны ва Ўкраіне Кітай экспартаваў у Расею бесьпілётнікаў на суму больш за $12 млн ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітайскі лідэр зноў ня стаў казаць пра падтрымку Расеі ў вайне з Украінай