Кіраўнік ініцыятывы былых сілавікоў ByPol і прадстаўнік кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай ва ўзнаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандар Азараў пракамэнтаваў Свабодзе відэа на тэлеканале «Беларусь-1» аб нібыта ліквідацыі ў Горадні «тэрарыста» з фальшывым расейскім пашпартам.
«У чалавека вельмі дзіўны парык, ён кідаецца ў вочы і адразу зразумела, што гэта парык.
Апэратыўныя здымкі робяцца ня так; як правіла, здымаюць здалёк, а тут камэра хіба што не да твару прыстаўлена. Нібыта нехта ідзе побач і здымае. Усё рабілася на вельмі блізкай адлегласьці, такога не бывае. І калі з машыны вылазіць, то буйным плянам усё.
Натуральна, кватэру маглі разграміць для такой справы, толькі цікава, чыя гэта кватэра.
У МУСе нічога ня ведаюць пра гэтую справу. Гэта дзіўна, бо ў такіх выпадках па краіне абвяшчаецца плян перахопу „Антытэрор“, ідзе ўзмацненьне, усе са зброяй сядзяць і чакаюць. А тут жа цішыня і спакой, нібыта зьнялі фільм і зьехалі проста».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўная тэлевізія паказала відэа пра забойства ў Горадні. Лукашэнка назваў працу спэцслужбаў «бліскучай»Дзяржаўны канал 21 сакавіка паказаў відэа нібыта спэцапэрацыі ў Горадні, падчас якой затрымлівалі чалавека, які, зь іхніх словаў, «плянаваў тэракт». Паводле прапагандысцкага каналу АТН, ён меў фальшывы расейскі пашпарт, дзе быў пазначаны 1981 год нараджэньня.
Са словаў вядоўцы, пры затрыманьні мужчына пачаў страляць з аўтамата Калашнікава і кінуў гранату, сілавікі таксама сталі страляць, мужчыну паранілі, па дарозе ў шпіталь ён памёр. Раней БелТА заяўляла пра «ліквідацыю» (на мове сілавікоў гэта значыць забойства).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страляніна і імавернае забойства «тэрарыста» ў Горадні. Што вядома празь дзень пасьля здарэньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік ByPol Азараў: Нам нічога не вядома пра чалавека, якога затрымалі праз дывэрсію ў Мачулішчах