Пра гэта кіргізскай службе Радыё Свабода «Радио Азаттык» расказаў ягоны адвакат Аўтандзіл Алімжанаў.
Раней 37-гадовы Ўладзімір Кадарыя быў грамадзянінам Беларусі зь імем Андрэй Кавалёў, а ў 2017 годзе атрымаў статус уцекача ва Ўкраіне і пасьля атрыманьня грамадзянства зьмяніў імя.
Летась у жніўні ён прыехаў у Кіргізстан, а ў верасьні на падставе запыту Беларусі яго затрымалі на 2 месяцы. Зь СІЗА ён зьвярнуўся ў Міністэрства працы, сацыяльнага забесьпячэньня і міграцыі для атрыманьня статусу ўцекача і 9 сьнежня 2022 году атрымаў адпаведнае пасьведчаньне. Аднак праз тры дні, 12 сьнежня, суд Бішкека вынес рашэньне аб яго экстрадыцыі, задаволіўшы заяву Генпракуратуры.
Адвакаты Ўладзімір Кадарыя зьвярнуліся ў вышэйшую інстанцыю. 15 лютага Бішкецкі гарадзкі суд пакінуў у сіле рашэньне першай інстанцыі. Кадарыя напісаў, што не разумее прычын такога рашэньня, нягледзячы на наяўнасьць пасьведчаньня і рэгістрацыі яго хадайніцтва аб прызнаньні ўцекачам у Кіргізстане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як людзі Лукашэнкі палююць на беларусаў у Расеі. Расьсьледаваньне BBCПрэс-сакратар кіргізскай Генпракуратуры Сіражыдзін Камалаў заявіў «Радио Азаттык», што рашэньне было прынятае на падставе Крымінальнага кодэксу Кіргізстану і Кішынёўскай канвэнцыі, адзначыўшы, што ня можа паведаміць іншых падрабязнасьцяў справы.
З просьбай адклікаць рашэньне Генпракуратуры да генпракурора Кіргізстану Курманкула Зулушава зьвярталіся прадстаўнік Офісу Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека па Цэнтральнай Азіі Фабіё Піяна і прадстаўнік Офісу Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў Ханс Фрыдрых Шодэр. У сваіх зваротах яны адзначылі, што рашэньне Бішкекскага гарадзкога суду ад 15 лютага парушае канвэнцыю аб статусе ўцекачоў, да якой далучыўся Кіргізстан, і нацыянальнае заканадаўства, зьвязанае з уцекачамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Баўгарыі пратэстуюць супраць экстрадыцыі ўкраінца, абвешчанага Беларусьсю ў вышукГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманага ў Расеі экс-палітвязьня Касьцюка экстрадавалі ў Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартоўцу Кудзіну, якога экстрадавалі з Расеі, за пратэсты прысудзілі 2,5 года калёніі агульнага рэжыму