Юрыю Касьцюку прызначылі 1 год «хіміі», а затым яго перавялі ў калёнію. Ён вызваліўся ў сёлетнім студзені, але ўжо 15 лютага яго затрымалі паўторна і далі 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (чат «Волейбол по выходным», які аб’ядноўваў палітвязьняў, асуджаных на «хімію»).
Потым Касьцюк зьехаў у Расею, але яго затрымалі ў аэрапорце Сочы.
У Беларусь Юрыя даставілі сёньня. Дзе менавіта ён цяпер, невядома. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго абвінавачваюць па артыкуле 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».