Паводле Мінабароны, яны накіраваныя на «павышэньне ўзроўню падрыхтаванасьці і зладжанасьці органаў кіраваньня тэрытарыяльнай абаронай да фармаваньня тэрытарыяльных войскаў».
На працягу чатырох дзён ва ўсіх адміністрацыйных раёнах правядуць тэарэтычныя і практычныя заняткі са службовымі асобамі выканкамаў і вайсковых камісарыятаў, адміністрацый пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў, пройдуць праверкі наяўнасьці і ўмоваў захоўваньня наяўных запасаў матэрыяльных сродкаў.
Падчас вучэньняў асаблівую ўвагу нададуць падрыхтоўцы вайсковаабавязаных, якім на працягу аднадзённага збору раскажуць асновы і парадак дзеяньняў падчас фармаваньня тэрытарыяльных войскаў.
Вучэньні праходзяць у адпаведнасьці з плянам падрыхтоўкі Ўзброеных сіл у 2023 годзе, адзначае Мінабароны Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ля мяжы з Украінай пачаліся вучэньні тэрытарыяльных войскаў- З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну кіраўніцтва Беларусі падтрымала агрэсію Расеі супраць Украіны і дазволіла скарыстаць вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў мірных гарадоў Украіны, ахвярамі якіх сталі дзясяткі тысяч цывільных украінцаў.
- Нядаўна Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова далучыцца да расейскай агрэсіі ва Ўкраіне ў выпадку вайсковага інцыдэнту на мяжы і ўварваньня ўкраінскіх салдатаў на беларускую тэрыторыю.
- У лютым 2023 году ўрад Беларусі падрыхтаваў законапраект «Аб народным апалчэньні» — як заявіў Лукашэнка, гэта зроблена з улікам «нэгатыўнага ўкраінскага досьведу». У выпадку ваенных дзеяньняў, паводле Лукашэнкі, атрады народнага апалчэньня «могуць трансфармавацца ў партызанскі рух і стаць рэзэрвай для тэрытарыяльнай абароны». У народнае апалчэньне могуць увайсьці 100-150 тысяч чалавек, паведаміў міністар абароны Віктар Хрэнін, пры гэтым ён ня выключыў, што добраахвотнікаў можа быць болей.