Пра гэта заявіў у эфіры СТВ намесьнік начальніка факультэта Генштабу Ўзброеных сіл Беларусі Андрэй Багадзель.
Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з журналістамі 16 лютага паведаміў, што ва ўмовах мірнага часу ў беларускім войску налічваецца 75 тысяч вайскоўцаў. Але ў некалькі этапаў «пры неабходнасьці ва ўмовах вайны» можна нарасьціць яе колькасьць да паўмільёна.
— На самай справе, ваенныя арганізацыі дзяржавы не абмяжоўваюцца толькі Ўзброенымі cіламі. Органы памежнай службы, унутраныя войскі, Сьледчы камітэт, органы дзяржаўнай бясьпекі. Калі мы гаворым пра гэта, то 1,5-2 мільёны — гэта рэальныя нашы магчымасьці, — сказаў Андрэй Багадзель.
Паводле намесьніка начальніка факультэта Генштаба, беларускае войска на сёньня «сапраўды баяздольнае і гатовае, і мабільнае, і сучаснае», — цытуе Zerkalo.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ISW: «Пуцін хоча выкарыстаць беларускі ВПК, Лукашэнка мусіць саступаць». Палітоляг лічыць заяву спрэчнай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінабароны Беларусі паказала, як беларускія вайскоўцы без дапамогі расейцаў эксплюатуюць «Іскандэры» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наўседа: Літва і Польшча папрасілі NATO зьвярнуць больш увагі на «беларускі фактар» у вайне Расеі супраць Украіны