Іх абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Праваабаронцам стала вядома, што судзьдзя Сяргей Кацар прызначыў Андрэю 2,5 года «хіміі». Аб прысудзе Марыі не паведамляецца.
3 жніўня 2022 году на Зыбіцкай прайшоў вулічны канцэрт сьпявачкі Мэрыем Герасіменкі на тэрасе бара «Банки-Бутылки». Яна сьпявала песьню «Океана Эльзи» «Обійми» у падтрымку Ўкраіны. Сьпявачку затрымалі і двойчы арыштавалі на 15 сутак, а потым завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьпявачку Мэрыем Герасіменку асудзілі на тры гады «хатняй хіміі»На наступны дзень пасьля канцэрту ў бар прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС. А пазьней быў затрыманы ўладальнік бара Андрэй Жук. Акрамя таго, затрымалі і яго жонку Марыю. 20 студзеня Мэрыем прысудзілі па «народным» артыкуле 3 гады «хатняй хіміі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманьні ў Менску на Зыбіцкай пасьля песьні «Океана Ельзи»: «Спачатку зайшла санслужба, пасьля МНС, а потым — міліцыя»