1 жніўня 2021 году 24-гадовая Крысьціна Ціманоўская заявіла, што яе спрабавалі сілай вывезьці з Токіо ў Беларусь. Яна адмовілася ад пасадкі на самалёт і заявіла, што ў аэрапорт яе даставілі супраць волі.
Ціманоўскую выключылі з алімпійскай каманды пасьля таго, як яна выступіла з крытыкай трэнэрскага складу ў сваім Instagram.
Яе ўключылі ў эстафэту 4×400 мэтраў, хаця на Алімпіядзе Крысьціна рыхтавалася выступіць у бегу на 100 і 200 мэтраў. Гэта здарылася пасьля таго, як Марыю Жодзік, Ганну Міхайлаву і Крысьціну Мулярчык не дапусьцілі да эстафэты празь недастатковую колькасьць допінг-пробаў. Жодзік абвінаваціла ў гэтым Беларускую фэдэрацыю лёгкай атлетыкі.
На дадзены момант Крысьціна Ціманоўская жыве і трэніруецца ў Варшаве. У чэрвені 2022 году Крысьціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пад белай плямай замест нацыянальнага сьцяга. Пра спорт у краіне, дзе пануе дыктатура ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пазбавіў вайсковых званьняў болей за 80 чалавек. У сьпісе Сахашчык, Лебядок, Ціманоўская