Дыскусія была прысьвечана ўяўленьням апазыцыйных Крамлю палітыкаў аб магчымай будучыні Расеі.
Гары Каспараў назваў перамогу Ўкраіны ў вайне неабходнай умовай любых пазытыўных зьменаў у расейскім грамадзтве. На яго думку, расейскаму народу неабходна зразумець, што Расея пацерпіць паразу. Закладам такога разуменьня ён назваў вяртаньне Ўкраіне анэксаванага Крыма. «Крым — гэта аснова пуцінскай міталёгіі», — сказаў Каспараў і заклікаў заходнія краіны ўсяляк садзейнічаць украінскай перамозе.
На думку Міхаіла Хадаркоўскага, Захаду не трэба баяцца эскаляцыі баявых дзеяньняў. Наадварот, ён лічыць, што дээскаляцыя і перамір’е на ўмовах Крамля былі б непрымальныя. «Гэта значыць, што злодзею ўдалося б сысьці з нарабаваным», — выказаўся Хадаркоўскі. Закладам пасьпяховай дэмакратычнай будучыні Расеі ён лічыць паслабленьне прэзыдэнцкай улады і прынцып падзелу і балянсу ўладаў.
Жанна Нямцова зьвярнула ўвагу на тое, што многія ў Расеі не ведаюць падрабязнасьцей аб вайне ва Ўкраіне і не цікавяцца імі. Яна палічыла важным адукоўваць расейцаў, зьвяртаючыся ня толькі да рацыянальных, але і да эмацыйных аргумэнтаў. Ірына Шчарбакова падтрымала яе. Яна падкрэсьліла, што Захаду ня варта баяцца хаосу ў выпадку краху дзеючай расейскай улады. На яе думку, такія страхі падаграе сам Крэмль, і іх трэба пераадолець.
Міжнародная канфэрэнцыя па бясьпецы ў Мюнхэне праходзіць 17-19 лютага. У гэтым годзе яе цэнтральная тэма — вайна ва Ўкраіне. У канфэрэнцыі ўдзельнічаюць лідэры і высокапастаўленыя прадстаўнікі многіх дзяржаў, у тым ліку канцлер Германіі Олаф Шольц, прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон, віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Харыс. Расейская дэлегацыя ў Мюнхэн запрошаная не была, у адрозьненьне ад апазыцыйных Крамлю палітыкаў у выгнаньні. Беларусь на канфэрэнцыі прадстаўляе Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская папрасіла Google i Youtube прадухіліць дыскрымінацыю беларускай мовы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бурэль: менш воплескаў, але больш снарадаў Зяленскаму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў Мюнхэне сустрэлася з экс-сьпікеркай Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША