Пра мэты візыту Зянона Пазьняка ў Бахмут Свабодзе расказаў намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Ён кажа, што ініцыятарам візыту ў Бахмут, на пазыцыі беларускіх байцоў быў Зянон Пазьняк. «Ідэя была ягоная. Мы прыкінулі, што яе можна рэалізаваць. Там баявыя дзеяньні не спыняюцца ўвесь час. Мы паказалі побыт хлопцаў, як яно выглядае ўсё ў рэальнасьці. Зянон Станіслававіч сказаў, што паездка для яго была натхняльная, ён ажно памаладзеў», — кажа Вадзім Кабанчук.
Намесьнік камандзіра дадаў, што з кіраўніцтвам ПКК і байцамі як у Кіеве, так і ў Бахмуце палітык абмяркоўваў «вайскова-палітычную сытуацыю, стратэгічныя мэты, якія стаяць перад нацыянальна-вызвольным рухам, да якога адносіцца і наш полк».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ў палку Каліноўскага не давяраюць Ціханоўскай. Тлумачыць украінскі палітоляг Ігар Тышкевіч«Візыт рыхтаваўся ў таямніцы, таму для нашых байцоў там, у Бахмуце быў нечаканасьцю. Ня ўсе нашы хлопцы і дзяўчаты прыхільнікі Пазьняка. Але ён цікавы многім, бо стаяў ля вытокаў аднаўленьня нашай незалежнасьці, ён цікавы суразмоўца. Для маладых байцоў гэта было як дакрануцца да гісторыі. Пытаньні да яго былі абсалютна розныя, і ён шчыра і адкрыта адказваў на іх», — зазначыў Вадзім Кабанчук.
Разам зь Зянонам Пазьняком на сустрэчы з байцамі ў Бахмуце былі Павал Вусаў і Дзьмітры Шчыгельскі. «Яны, як і Зянон Станіслававіч, прадстаўляюць рух „Вольная Беларусь“. Яшчэ да візыту ў Кіеў і Бахмут яны дапамаглі нам транспартам — мікрааўтобусам і дронамі. Цяпер мы абмяркоўвалі магчымасьць навучаньня хлопцаў — падрыхтоўкі эліты, кіраўнічай і вайсковай, для новай Беларусі, якая будзе пасьля Лукашэнкі», — дадаў намесьнік камандзіра палку Каліноўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы баец палка Каліноўскага: «За прапанову ўвесьці беларускую мову абяцалі даць у морду». Дзейны камандзір абвяргаеРаней Зянон Пазьняк наведаў Львоў і Кіеў. 26 студзеня ў Кіеве ён удзельнічаў у Маршы памяці беларуса Міхася Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане ў 2014 годзе. Таксама палітык правёў сустрэчу з кіраўніцтвам і байцамі палку імя Кастуся Каліноўскага.