Адпаведны дакумэнт апублікавалі 28 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Ён быў падпісаны 23 студзеня 2023 году першым віцэ-прэм'ерам Мікалаем Снапковым і набыў сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня.
Тры пункты пастановы схаваныя пад грыфам «для службовага карыстаньня», але дапоўнены пералік кампаній даступны. Ён заняў 95 старонак, кампаніі згрупаваныя па абласьцях. У сьпіс уключылі 110 кампанію зь Берасьцейскай вобласьці, 51 — зь Віцебскай, 123 — з Гомельскай, 145 — з Гарадзенскай, 324 — зь Менскай і 106 — з Магілёўскай і 990 кампаній зь Менску. Ім забаронена распараджацца акцыямі бязь ведама ўладаў.
Кампаніі ўнесеныя ў сьпіс у сувязі з тым, што іх уладальнікі — «асобы з замежных дзяржаў, якія зьдзяйсьняюць недружалюбныя дзеяньні ў дачыненьні да беларускіх юрыдычных і (або) фізычных асобаў», сьцьвярджаецца ў пастанове.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэс пад прымусам. Замежным інвэстарам са сьпісу «недружалюбных» забаранілі рэарганізацыю кампаній і выхад зь бізнэсу5 ліпеня пастановай Савета міністраў быў вызначаны пералік са 190 кампаніяў, акцыянэрамі якіх зьяўляюцца замежныя юрыдычныя ці фізычныя асобы «з замежных дзяржаваў, якія чыняць недружалюбныя дзеяньні ў дачыненьні да беларускіх юрыдычных і (або) фізычных асобаў». З таго часу замежныя фізычныя і юрыдычныя асобы з 23 краін, якія валодаюць (цалкам або часткова) адной з гэтых кампаній, ня могуць прадаць і вывесьці свае актывы зь Беларусі.
Мінулым разам беларускі ўрад уносіў зьмены ў «чорны сьпіс» кампаній з замежным капіталам у верасьні 2022 году — тады у ім было 193 кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад увёў контрасанкцыі супраць замежных інвэстараў 190 беларускіх кампаній ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады заблякавалі актывы яшчэ 4 кампаній, якія належаць інвэстарам зь «недружалюбных краін» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Эўраопт», EPAM, Wargaming — беларускія ўлады ўвялі санкцыі супраць кампаній з замежным капіталам. Што гэта значыць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія Wargaming прадала бізнэс у Беларусі і Расеі. Пасьпела да забароны