Генштаб Украіны: «Росгвардия» расстраляла ў Запарожжы сваіх вайскоўцаў, якія плянавалі здацца ў палон

Ілюстрацыйнае фота

Расейскія вайскоўцы для падтрыманьня дысцыпліны ў войску пачалі расстрэльваць вайскоўцаў, якія плянуюць здацца ва ўкраінскі палон, гаворыцца ў заяве Генштаба Ўзброеных сіл Украіны.

Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, для падтрыманьня вайсковай дысцыпліны і недапушчэньня распаўсюджваньня панікі сярод асабовага складу акупацыйных войскаў, якія дзейнічаюць у Запароскай вобласьці, праціўнік задзейнічаў падразьдзяленьні «Росгвардии».

Стала вядома, што ў чацьвер, 5 студзеня, у раёне населенага пункта Чыстапольле былі расстраляныя шэсьць чалавек. Як паведамляе Генштаб, мужчыны выказалі пазыцыю здацца ў палон Сілам абароны Ўкраіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі вынесьлі першыя прысуды за дэзэртырства падчас мабілізацыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У кіеўскі суд перадалі справу палоннага беларуса, які ваяваў на баку Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: The Insider: у Данецкай вобласьці расейскіх змабілізаваных, якія адмовіліся ваяваць, трымаюць у падвале і пагражаюць расстрэлам