«На гэты час Калесьнікава ляжыць у лякарні, стан яе не вельмі добры, зусім худая», — цытуе атрыманую ад іншых вязьняў інфармацыю тэлеграм-канал «Вясна: палітвязьні Беларусі».
28 лістапада Калесьнікава трапіла ў рэанімацыю шпіталя хуткай дапамогі, ёй зрабілі лапараскапічную апэрацыю.
Перад шпіталізацыяй, Калесьнікаву зьмясьцілі ў ШЫЗА на 10 сутак. Там было вельмі холадна, праз што палітзьняволеная амаль не спала. Некалькі разоў яна губляла прытомнасьць, у яе быў павышаны ціск і млоснасьць. У тым ліку яна страціла прытомнасьць у душы і пры падзеньні падрапала ногі.
Пасьля апэрацыі першапачаткова паведамлялі, што Марыя Калесьнікава застанецца ў шпіталі да 5 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пасьля апэрацыі застанецца ў шпіталі да 5 сьнежня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Марыю спрабуюць зламаць любымі сродкамі». Натальля Хершэ пра тое, як катуюць за кратамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядомая гісторыя хваробы і апэрацыі палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Практычна ня спала ў ШЫЗА, траціла прытомнасьць». Стала вядома, што папярэднічала шпіталізацыі Калесьнікавай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У санчастку кладуць толькі тады, калі ты зусім пры сьмерці». Што вядома пра сьмерць асуджанай з гомельскай калёніі