Суд Цэнтральнага раёну Менску абвінаваціў Сяргея і Маргарыту Кудрыцкіх ва ўдзеле ў жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 году паводле ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэксу.
Судовы працэс вяла судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Па матэрыялах абвінавачаньня, Сяргей і Маргарыта падчас пратэстаў «знаходзіліся і рухаліся па пешаходнай зоне, мелі бел-чырвона-белы сьцяг і бранзалет і паказвалі двума пальцамі рук знак літары V».
У судзе стала вядома, што Сяргея затрымлівалі яшчэ і 9 чэрвеня 2020 года. Тады ў ягоных рэчах знайшлі нібыта пакецік з марыхуанай. Так у сьледзтва зьявіўся яшчэ адзін артыкул, 328-ы, абвінавачаньне па якім разглядалася адначасова, паведамляюць праваабаронцы.
У выніку Сяргею прызначылі 2 гады калёніі агульнага рэжыму, а Маргарыце — абмежаваньне волі на 3 гады без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 71-гадоваму акадэміку Алегу Давыдзенку і яго жонцы прысудзілі па 3 гады «хатняй хіміі»Сайт, сацсеткі і лягатып KYKY, а таксама кнігу пра Каран прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Сёньня адбылося чарговае папаўненьне Рэспубліканскага Сьпіса экстрэмісцкіх матэрыялаў. У яго трапілі:
- Telegram-канал «Менск 97%»;
- Кніга «Толкование десяти последних джузов Благородного Корана, и следует за ним важные вопросы, касающиеся мусульманина»;
- Суполка ў сацсетцы «ВКонтакте» «Свободный Жлобин | Free Zhlobin»;
- Сайт, сацсеткі і лягатып рэсурса Kyky.org.
Пры гэтым Telegram-канал KYKY ужо прызнаны «экстрэмісцкім». Таксама раней улады прызналі выданьне Kyky.org і «Чай з малінавым варэньнем» прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выданьне Kyky.org і суполку «Чай з малинавым варэннем» прызналі экстрэмісцкімі фармаваньняміУ «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 29 чалавек
30 сьнежня МУС у чарговы раз абнавіла «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Так, у сьпіс трапіў «рэйкавы партызан» Сяргей Глебка, стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі Анатоль Латушка, асуджаны на 10 гадоў калёніі Дзяніс Сальмановіч і іншыя.
Цяпер «экстрэмістамі» прызнаныя 2263 чалавекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ дадаў у «тэрарыстычны» сьпіс яшчэ 20 чалавек, у ім — Вадзім Пракоп’еў і цэлая сям’яУ Магілёве сілавікі затрымалі непаўналетняга навучэнца каледжа мастацтваў
На відэа, якое зьявілася на праўладным тэлеграм-канале, хлопец гаворыць, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы і прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога».
Паводле сілавікоў, хлопец «пасьпеў зарабіць сабе шэраг артыкулаў», сярод якіх «распальваньне варожасьці» (арт. 130 КК). Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманага завуць Дзьмітры Сілін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці школьніка затрымалі пра крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» 10 жніўня