Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выданьне Kyky.org і суполку «Чай з малинавым варэннем» прызналі экстрэмісцкімі фармаваньнямі


Сузаснавальнік Kyky.org Аляксандар Васілевіч пасьля вызваленьня ў лютым 2022 г.
Сузаснавальнік Kyky.org Аляксандар Васілевіч пасьля вызваленьня ў лютым 2022 г.

Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» выданьне Kyky.org і суполку «Чай з малинавым варэннем» і іх старонкі ў сацыяльных сетках.

Як паведамляе Mediazona.by, экстрэмісцкім фармаваньнем прызналі і суполку Filiżanka, якая публікуе навіны і сьмешныя карцінкі пра Польшчу.

У сьпіс сацыяльных сетак Kyky.org трапіў і тэлеграм-канал грамадзянскай ініцыятывы «Наш Дом», прызнанай «экстрэмісцкім фармаваньнем» 4 траўня.

Kyky.org — онлайн-часопіс, адзін з заснавальнікаў якога — бізнэсовец Аляксандар Васілевіч. У верасьні 2021 году суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў тэлеграм-канал выданьня экстрэмісцкім.

«На ўказаным рэсурсе публікавалі матэрыялы, накіраваныя на дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады і кіраваньня, распальваньне сацыяльнай і палітычнай варожасьці, а таксама заклікі да масавых беспарадкаў», — напісалі ў МУС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG