Што адбылося пад Сьветлагорскам, па вэрсіі міліцыі і суду
28 лютага 2022 году, праз чатыры дні ад пачатку расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, на чыгуначным перагоне «Жэрдзь — Астанкавічы» пад Сьветлагорскам у выніку падпалу згарэла рэлейная шафа сыгналізацыі, цэнтралізацыі і блякаваньня. У выніку былі выведзеныя з карыстаньня сьвятлафоры і стрэлачныя пераводы на адным з участкаў чыгункі Жлобін — Калінкавічы, якая далей ідзе ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьветлагорcкім «рэйкавым партызанам» далі ад 21 да 23 гадоў зьняволеньняНеўзабаве пасьля здарэньня ў Сьветлагорску пачаліся масавыя затрыманьні і допыты. 4 сакавіка МУС заявіла, што падазраваных у падпале рэлейнай шафы затрымалі, гэта жыхары Сьветлагорску Дзяніс Дзікун, Дзьмітры Равіч і Алег Маўчанаў.
Усе яны знаёмыя між сабой і знаходзяцца ў сваяцкіх стасунках. Дзьмітрый Равіч — муж сястры Дзяніса Дзікуна. Алег Малчанаў — бацька жонкі Дзяніса Дзікуна.
Да суду затрыманыя былі ў СІЗА, працэс зрабілі закрытым. Справу разглядаў судзьдзя Анатоль Сотнікаў. Жыхароў райцэнтру абвінавацілі па наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- Акт тэрарызму (частка 3 артыкула 289 КК),
- Наўмыснае прывядзеньне ў няспраўнасьць транспартных сродкаў (частка 2 і 4 артыкула 309 КК),
- Здрада дзяржаве (частка 1 артыкула 356 КК),
- Удзел у экстрэмісцкім фармаваньні (частка 3 артыкула 361-1 КК).
Праваабарончая супольнасьць прызнала ўсіх абвінавачаных па гэтай справе палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачынаецца суд над «рэйкавым партызанам», якому пры затрыманьні прастрэлілі калені«Прысуды не паддаюцца здароваму глузду, проста д’ябальскае нешта»
Дзьмітрый, брат Дзяніса Дзікуна, браў актыўны ўдзел у падзеях
году ў Беларусі. Празь перасьлед мусіў пакінуць краіну, цяпер жыве за мяжой. Свабода пагутарыла зь ім пра брата і некаторыя абставіны справы.
Дзьмітрый расказвае, што пасьля затрыманьня Дзяніса моцна білі. Гэта відаць і на «пакаянным відэа», якое распаўсюдзілі 4 сакавіка праўладныя тэлеграм-каналы.
«Яго бачылі ў РАУС пасьля затрыманьня. Ён трымаўся за бок і кульгаў. Апроч таго, на твары відаць сьляды біцьця», — кажа Дзьмітрый Дзікун.
Дзяніс час ад часу езьдзіў на заробкі ў Расею. Стала ён жыў у Сьветлагорску, тут у яго была грамадзянская жонка. Пасьля затрыманьня Дзяніса яны расьпісаліся, ужо ў СІЗА.
За кратамі апынуўся і бацька Дзянісавай жонкі, Алег Малчанаў. Да арышту ён працаваў прадпрымальнікам.
Трэці затрыманы, Дзьмітрый Равіч, працаваў электрыкам у філіяле «Беларуснафты». Дома яго чакаюць жонка і двое дзяцей. Жонка Дзьмітрыя — гэта сястра Дзяніса Дзікуна.
«Па самой справе мы мала што ведаем, бо суд быў цалкам закрыты. Але тое, што іх абвінавацілі ў тэрарызьме і здрадзе дзяржаве — гэта проста дʼябальскае нешта. Людзі хацелі дапамагчы спыніць вайну, і гэта трактавалі як „здраду дзяржаве“. Яны не зрабілі нічога такога, каб абвінаваціць іх у тэрарызьме і здрадзе дзяржаве. На гэта няма доказаў», — лічыць Дзьмітрый Дзікун.
Ён кажа, што сям’я разумела — па такіх артыкулах будуць вялікія тэрміны. «У нас няма правасудзьдзя, гэтыя артыкулы яны проста ўзялі з галавы. Якая можа быць нармальная, адэкватная рэакцыя на такія прысуды, такія тэрміны? Як родныя могуць увогуле ўспрыняць такія тэрміны? У прысудзе няма нічога адэкватнага», — кажа брат абвінавачанага.
Дзьмітрый дадае, што ў СІЗА ягоны брат і братаў цесьць часта хварэюць.
«Але трымаюцца. Стараюцца трымацца. На фота з суду бачна, што на прысудзе яны нават усьміхаліся», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта галоўнае злачынства Лукашэнкі». Як вайна ва Ўкраіне зьмяніла БеларусьШто зь іншымі «рэйкавымі партызанамі»?
У сакавіку 2022 году тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» паведамляў, што беларускімі «рэйкавымі партызанамі» зьдзейсьнена ня менш за 10 дывэрсій на чыгунцы.
Ноччу 30 сакавіка на перагоне Савічы — Беразіна пад Бабруйскам была зьнішчаная рэлейная шафа. Па «партызанах» сілавікі адкрылі агонь з баявой зброі. Пазьней праўладныя тэлеграм-каналы распаўсюдзілі кадры гэтых падзей. За падпал рэлейнай шафы сілавікі затрымалі жыхароў Бабруйску Дзьмітрыя Клімава, Яўгенія Мінкевіча і Ўладзімера Аўрамцава.
22 сьнежня Менскі абласны суд у закрытым рэжыме вынес прысуд жыхару Менскага раёну Віталю Мельніку. Ён атрымаў 16 гадоў зьняволеньня.
Крымінальную справу разглядаў Сьледчы камітэт, які пастанавіў, што 40-гадовы Віталь Мельнік у сакавіку 2022 году на чыгуначным перагоне Навасады — Барысаў падпаліў рэлейную шафу сьвятлафора аўтаматычнага блякаваньня, чым вывеў са строю сыстэму сыгналізацыі чыгункі. Гэта нібыта стварыла рэальную пагрозу цяжкіх наступстваў у выглядзе аварыі, пашкоджаньня рухомага складу, гібелі альбо траўмаваньня людзей.
Віталю пры затрыманьні прастрэлілі калені. Дагэтуль ён перасоўваецца на мыліцах. «Пры затрыманьні фігуранта супрацоўнікі органаў унутраных спраў абгрунтавана ўжылі агнястрэльную зброю — стрэлілі па яго ніжніх канцавінах», — паведамляла пракуратура.
Цяпер Гомельскі абласны суд разглядае ў закрытым рэжыме крымінальную справу ў дачыненьні да жыхароў Мазыра Сяргея Плешкуна і Юрыя Сельвіча. Іх вінавацяць у намерах пашкодзіць чыгунку, каб запаволіць ці спыніць рух расейскіх вайскоўцаў ва Ўкраіну праз Мазыр.
За інцыдэнты на чыгунцы пад перасьлед таксама падпалі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нобэль, добраахвотнікі, «Новая Беларусь». Чым і кім беларусы могуць ганарыцца ў 2022 годзеі Кацярына Глебкі са Стоўпцаў, чыгуначнік Сяргей Канавалаў зь Віцебску.