Многія з нас маюць акаўнты ў Twitter, некаторыя аддаюць перавагу гэтай сацыяльнай сетцы. 27 кастрычніка яе набыў мультыміліьярдэр Ілан Маск.
Уявім сабе, што перад учыненьнем угоды беларусы палка і патрабавальна спрачаліся б наконт яе.
Адны б казалі: патрабуем не прадаваць сусьветны скарб цёмнаму дзялку; ніякай угоды бяз згоды карыстальнікаў Твітэру; свабода слова ў інтэрнэце пад пагрозай; Маск — рукі прэч ад Твітэру; продаж Твітэру Маску амаральны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская адказала на крытыку, што яе офіс мала робіць для вызваленьня палітвязьняўА іншыя зь ня меншай жарсьцю даводзілі б: Не, Маск — геній, ён уратуе Твітэр; дзякуючы яму свабода слова ў Сеціве расквітнее; Твітэр — Маску; пярэчыць продажу Твітэру Маску амаральна.
У сьвеце, дарэчы, такія дыскусіі сям-там ішлі. Можна нават дапусьціць, што нейкі, вельмі ўскосны і абмежаваны, уплыў на ўгоду яны і зрабілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц шукае альтэрнатывы Twitter пасьля яго куплі МаскамТон тых спрэчак быў збольшага аналітычным: людзі абмяркоўвалі плюсы і мінусы такой угоды, яе магчымыя наступствы для карыстальнікаў Твітэру і свабоды слова ў Сеціве ў цэлым.
Аднак імпэратыўны тон дыскусіяў — мы патрабуем — выглядаў крыху недарэчным. Сацыяльная сетка як супольны скарб яе карыстальнікаў — ня больш чым прыгожая мэтафара. Да 27 кастрычніка Твітэр належаў яго ранейшым юрыдычным уласьнікам, яны мелі поўнае права прадаваць яго каму хацелі. Гэтак жа і Маск валодаў капіталам, дастатковым, каб гэтую ўласнасьць набыць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маск заявіў пра «амністыю» для раней заблякаваных карыстальнікаў TwitterІ справа вырашалася шляхам перамоваў, торгу паміж тагачаснымі ўладальнікамі Твітэру і Маскам. У выніку торгу дасягнулі згоды, уласнасьць перайшла да Маска. Не было б згоды — Твітэр застаўся б у руках ранейшых уласьнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьняў Лукашэнка добраахвотна не амністуе, а вось прадаць ці абмяняць можа. Як ужо зараз ратаваць людзей з турмаў?А цяпер пра магчымы торг паміж Захадам і Лукашэнкам наконт вызваленьня беларускіх палітвязьняў... Ды я ўжо ў прынцыпе ўсё сказаў.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.