«Я зьвязалася з мужам Ірыны Аляксандрам. Ён мне ў дэталях расказаў сваё бачаньне, што можна зрабіць для вызваленьня палітвязьняў, і аб тым, каб залучыць Швайцарыю і ЗША, — адказала Ціханоўская. — Усе ягоныя словы і ідэі правільныя — і я асабіста, як і многія партнэры з дэмакратычных сілаў, ужо рабілі тое, што ён прапануе. Мы размаўлялі з гэтай нагоды з урадамі Швайцарыі, ЗША, з Эўразьвязам, а таксама АБСЭ і Радзе Эўропы. І праблема ня ў тым, што для перамоваў аб вызваленьні палітвязьняў няма мэдыятараў. Праблема ў тым, што з боку рэжыму няма гатоўнасьці да такіх перамоваў і няма жаданьня вызваляць палітвязьняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Муж палітзьняволенай Слаўнікавай — Офісу Ціханоўскай: «Штаб павінен зьвярнуцца да дыпляматаў ЗША аб іх вяртаньні ў Беларусь і перамовах»Аляксандар Лойка ў сваім звароце таксама ўсумніўся ва ўплыве санкцыяў на рэжым.
«Сёлета рэжым абяцаў заходнім дыпляматам вызваленьне да 300 чалавек у рамках амністыі, але гэтага не адбылося, — нагадала Ціханоўская ў сваім адказе. — Празь міжнародныя арганізацыі рэжыму перадавалі сьпіс зь некалькіх дзясяткаў палітвязьняў, якія знаходзяцца ў крытычным фізычным стане. Але яны не былі вызваленыя. Але я паўтараю: і дэмакратычныя сілы, і Захад гатовыя гаварыць пра вызваленьне палітвязьняў, для нас жыцьці гэтых людзей — гэта сьвятая каштоўнасьць. Як толькі спыняцца рэпрэсіі і невінаватыя людзі пачнуць выходзіць на волю, пачнецца размова не пра ўвядзеньне новых, а пра прыпыненьне старых санкцыяў».
- Ірына Слаўнікава асуджаная да 5 гадоў калёніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, і стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім». Ёй далі на год больш, чым запрошваў пракурор.