Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Муж палітзьняволенай Слаўнікавай — Офісу Ціханоўскай: «Штаб павінен зьвярнуцца да дыпляматаў ЗША аб іх вяртаньні ў Беларусь і перамовах»


Ірына Слаўнікава і Аляксандар Лойка
Ірына Слаўнікава і Аляксандар Лойка

На думку мужа зьняволенай рэжымам Лукашэнкі журналісткі, каманда Сьвятланы Ціханоўскай не наблізіла Беларусь да разьвязаньня праблемы палітвязьняў.

Муж палітзьняволенай журналісткі Ірыны Слаўнікавай зьвярнуўся да Офісу Сьвятланы Ціханоўскай. Аляксандар Лойка лічыць, што тое, што штаб прапаноўвае два гады, не працуе і не набліжае Беларусь да дэмакратычных перамен.

«Усе кажуць, што павінны пачацца перамовы. І тое, што павінен (на мой погляд і ня толькі) зрабіць штаб, — гэта зьвярнуцца да дыпляматаў, зьвярнуцца ў першую чаргу да кіраўніцтва ЗША з прапановай, каб дыпляматы зноў вярнуліся ў Беларусь і пачаліся перамовы», — гаворыць ён.

Аляксандар таксама паразважаў пра ўплыў санкцый на рэжым:

«Колькі ў сьвеце краін, на якія накладзеныя санкцыі? Паўночная Карэя, Іран, на які накладзеныя санкцыі больш за 40 гадоў, Вэнэсуэла. І што? Дзесьці абрынуўся рэжым?»

Ірына Слаўнікава асуджаная да 5 гадоў калёніі за «арганізацыю і падрыхтоўку дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, і стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім». Ёй далі на год больш, чым прасіў пракурор.

Бацькі журналісткі сустрэліся з дачкой пасьля разгляду і адхіленьня апэляцыі ў Вярхоўным судзе. Паводле іх, Ірына выглядае добра і адчувае сябе бадзёра. Яна перакананая ў сваёй невінаватасьці і ў тым, што яе зьняволеньне — палітычны перасьлед за журналісцкую дзейнасьць, піша «Белсат».

Слаўнікава падзякавала за падтрымку ўсім блізкім, знаёмым і калегам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG