Макею было 64 гады.
Інфармацыю аб сьмерці міністра пацьвердзіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Ён заявіў, што яшчэ ўчора Ўладзімер Макей абмяркоўваў працоўныя пляны на тыдзень.
«Некалькі гадзін таму раптоўна памёр. Нічога не прадвяшчала. Вялікая страта для ўсіх нас», — паведаміў прэс-сакратар.
Паводле інфармацыі «Нашай нівы», Уладзімір Макей быў дома ў Драздах, калі здарыўся інфаркт. Наколькі вядома, ён не зьвярнуўся своечасова да мэдыкаў, бо не ўспрыняў свой стан усур’ёз. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтаму няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выступаў пад Пагоняй, размаўляў па-беларуску, але застаўся верным Лукашэнку. Чым запомніцца Ўладзімер МакейЗаўтра міністар замежных справаў зьбіраўся ў тэатар — на пастаноўку сваёй жонкі, актрысы Веры Паляковай-Макей, якую пасля пагромаў у тэатральным асяродку ў 2020-2021-м паставілі на чале Тэатру юнага гледача, паведаміла крыніца «Нашай нівы».
На афіцыйным сайце міністэрства навіна аб сьмерці Макея пакуль не зьявілася, яго апошняе абнаўленьне датавана 25 лістапада: паведамляецца, што кіраўнік МЗС сустрэўся з прадстаўніком Ватыкану — апостальскім нунцыем арцыбіскупам Антэ Ёзічам.
Дзяржаўныя СМІ не надалі сьмерці Макея асаблівай увагі. Толькі на сайце Белтэлерадыёкампаніі навіна стаяла на першым месцы на галоўнай старонцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўныя СМІ не надалі сьмерці Макея асаблівай увагі. ФатафактПадчас пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году Макей заявіў, што ўсе нязгодныя з палітыкай дзяржавы мусяць звольніцца зь міністэрства. Журналісты зьвязалі гэтую заяву Макея з выхадам на пікет супраць міліцэйскага гвалту двух супрацоўнікаў МЗС.
На гэтым тыдні Макей наведваў Ерэван, дзе праходзіў саміт АДКБ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто прыйдзе на месца Макея?- Уладзімер Макей нарадзіўся 5 жніўня 1958 году ў вёсцы Некрашэвічы (Карэліцкі раён Гарадзенскай вобласьці).
- У 1980 годзе скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (цяпер Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт), у 1993-м - Дыпляматычную акадэмію МЗС Аўстрыі.
- У тым самым годзе прыйшоў у МЗС, працаваў на пасадзе трэцяга сакратара ўпраўленьня інфармацыі і гуманітарнага супрацоўніцтва, другога сакратара аддзела аналізу і прагназаваньня, другога сакратара сакратарыяту міністра (1993–1995), намесьніка начальніка службы пратаколу (1995–1996), прадстаўніка Беларусі пры Радзе Эўропы, дарадніка пасольства ў Францыі (1996–1999), начальніка ўпраўленьня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва (1999–2000).
- У 2000-2008 гадах быў памочнікам Аляксандра Лукашэнкі, у 2008-2012 гадах - узначальваў Адміністрацыю прэзыдэнта.
- 22 жніўня 2012 года Лукашэнка прызначыў яго міністрам замежных справаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Макей: Калектыўны Захад дамінуе на працягу 500 гадоў, далей гэта абсалютна непрымальнаМакей адказаў Зяленскаму: пры накіраваньні назіральнікаў на ўкраінска-беларускую мяжу мы павінны зрэагавацьШто Ціханоўская хацела сказаць Макею. Франак Вячорка расказаў пра візыт на Генасамблею ААНПаралельная дыпляматыя. Пра што сьведчаць заявы Макея ў кулюарах ААН