Сама меней пяць чалавек загінулі, 18 атрымалі раненьні ў выніку страляніны ў начным клюбе для ЛГБТ у горадзе Каларада-Спрынгс, у ЗША.
Паліцыя атрымала паведамленьні аб страляніне ў Club Q каля паўночы 20 лістапада, паведамляе CNN. Падазраванага затрымалі, ён шпіталізаваны. Матывы нападу невядомыя.
Паліцыя падкрэсьліла, што супрацоўнікі праваахоўных органаў у страляніне не ўдзельнічалі.
Паводле паведамленьня клюбу, нападніка спынілі самі наведнікі. Club Q назваў напад «бессэнсоўным нападам» на ЛГБТ-супольнасць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ФБР: нападнік у Арланда дэкляраваў вернасьць «Ісламскай дзяржаве»20 лістапада — дзень памяці трансгендэрных людзей, якія загінулі ад трансфобіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Осла каля гей-клюбу адбылася страляніна, ёсьць загінулыя. Гей-прайд у горадзе адмянілі