Ціханоўскай паказалі арыгінал дакумэнту аб прызнаньні незалежнасьці Эстоніі Радай БНР. Беларусь стала адной зь першых краін, якая прызнала Эстонію і адкрыла пасольства ў цэнтры Таліна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская выступіла ў парлямэнце Эстоніі: па-эстонску «sõber», па-беларуску «сябар»Таксама ёсьць шмат дакумэнтаў зь ліставаньнем паміж беларускім прадстаўніцтвам у Таліне і ўрадам Эстоніі. Як і цяпер, так і 100 гадоў таму асноўныя тэмы ліставаньня — візы, міграцыя, дазвол на жыхарства для беларусаў у Эстоніі.
Прапануецца стварыць рабочую групу навукоўцаў, якія маглі б вывучыць знойдзеныя дакумэнты і прадставіць іх грамадзкасьці.
«Знойдзеныя дакумэнты зьяўляюцца сьведчаньнем 100-гадовай гісторыі нашых сяброўскіх адносін, і важна, каб стасункі паміж нашымі народамі заставаліся сяброўскімі, як і раней», — адзначыла Ціханоўская.
Ціханоўская таксама вітала ўчорашняе рашэньне Эстоніі не накіроўваць амбасадара ў Менск, а накіраваць дыпляматычнага прадстаўніка ў Вільню для наладжваньня сувязяў з дэмакратычнай Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Таліне Ціханоўскай уручылі копію граматы аб прызнаньні незалежнасьці Эстоніі Радай БНР. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Эстоніі. Ён выказаўся за прыцягненьне Лукашэнкі да адказнасьці