Паводле яго слоў, сёньня «асабліва вострай праблемай становіцца становішча беларусаў за мяжой», якія адчуваюць «складанасьці з падаўжэньнем [тэрміну дзеяньня] дакумэнтаў, легалізацыяй, атрыманьнем віз».
«Гэта ўсё адбываецца на фоне вайны ва Ўкраіне, калі Беларусь стала — не па сваёй волі — суагрэсарам у гэтым канфлікце, — канстатаваў прадстаўнік Ціханоўскай. — Лукашэнка нас уцягнуў у гэта, але цану за гэта плацяць беларусы. Сама дзяржава, вядома, не зацікаўленая дапамагаць беларусам, якія сотнямі тысяч выяжджаюць з краіны. Тым не менш, гэтыя праблемы трэба вырашаць. Па іх вырашэньне прыходзяць да Сьвятланы Ціханоўскай, каб яна магла прымяніць тыя кантакты, напрацаваныя стасункі з краінамі ЭЗ, каб дапамагчы вырашыць гэтыя праблемы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ разгледзіць санкцыі супраць Беларусі ў асобным пакеце ад Расеі. Офіс Ціханоўскай — пра вынікі яе візыту ў БрусэльЁн прызнаў, што ў гэтым пляне " усё не настолькі раўнамерна, як нам хацелася б, і мы чуем нейкія заклікі
Гэтая работа, паводле слоў Кавалеўскага, «будзе працягнутая». Ён нагадаў, што напрыканцы верасьня падчас сэсіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку Ціханоўская сустрэлася з прэзыдэнтам Эўракамісіі Урсулай фон дэр Ляйен, «дзе ў тым ліку абмяркоўваліся гэтыя пытаньні». Размова тычылася як беларусаў, што ўжо знаходзяцца ў ЭЗ, якія"маюць пытаньні па міграцыйнай праблематыцы«, так і грамадзян унутры Беларусі, якім «трэба атрымліваць шэнгенскія або нацыянальныя візы для паездак у Эўропу».
«Мы падкрэсьліваем заўсёды: вельмі важна, каб беларусы захоўвалі магчымасьць падарожнічаць у ЭЗ — для вядзеньня бізнэсу, турыстычных, адукацыйных мэтаў, міжасобасных кантактаў, — адзначыў прадстаўнік Ціханоўскай. — Многія семʼі аказаліся разьдзеленыя мяжой сёньня. Таму калі і прымаць нейкія рашэньні ў дачыненьні да візавага рэжыму для беларусаў, то толькі спрашчаць гэты рэжым, каб беларусы маглі атрымліваць гэтыя візы прасьцей, менш за іх плаціць, каб візы былі большай працягласьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы: Беларусь варта разглядаць як паўнапраўнага хаўрусьніка Расеі ў вайне супраць УкраіныНа заўвагу, што сытуацыя з выездам і знаходжаньнем беларусаў у ЭЗ рызыкуе пагоршыцца, Кавалеўскі адрэагаваў: «Абставіны дынамічная, шмат чаго адбываецца».
«ЭЗ — гэта 27 краін, якія маюць сувэрэнітэт у дачыненьні да міграцыйнай палітыкі, дзе яны могуць прымаць свае рашэньні. Нешта ў нас атрымліваецца, нешта яшчэ трэба будзе зрабіць. Але давайце проста ўявім, калі б гэтай працы не вялося наогул, калі б не было Сьвятланы Ціханоўскай, кантактаў на самым высокім узроўні — і ў Эўрапейскім Зьвязе, і на нацыянальным узроўні. Я думаю, што ўсе тыя меры, якія прымяняюцца цяпер да расейцаў, аўтаматычна прымяняліся б і да беларусаў», — заявіў прадстаўнік па міжнародных справах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня камітэту Вярхоўнай Рады выказаў меркаваньне, чаму Кіеў ня хоча прызнаваць Аб'яднаны пераходны кабінэт. Што ня так у яго заявеДля офіса беларускага дэмакратычнага лідэра Сьвятланы Ціханоўскай Украіна зьяўляецца не праблемай, а прыярытэтам, заявіў Кавалеўскі.
Кавалеўскі падкрэсьліў, што Украіна зараз сфакусаваная на тым, каб перамагчы ў вайне. Аднак «калі будуць створаны неабходныя ўмовы», перакананы ён, Кіеў стане вырашаць, «якія могуць быць фарматы адносін паміж Украінай і рэжымам Лукашэнкі, паміж Украінай і дэмакратычнай Беларусьсю».
На пытаньне аб магчымасьці сустрэчы Ціханоўскай і прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў бліжэйшыя месяцы, Кавалеўскі адказаў: «Мы так не прагназуем ход разьвіцьця падзей». «Калі будуць стварацца прыдатныя для гэтага ўмовы, мы будзем над імі працаваць. Але ў цэлым для нас застаецца прыярытэтам менавіта вывад адносін на самы высокі ўзровень, каб прэзыдэнт Украіны і Сьвятлана Ціханоўская маглі правесьці такую сустрэчу», — заявіў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кабінэт Ціханоўскай спрабуе ўсталяваць афіцыйныя адносіны з Кіевам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як працуе Аб'яднаны пераходны кабінэт знутры. ВІДЭА