Пра гэта паведамляе Тэлеграм канал Сьвятланы Ціханоўскай.
Плянуецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасьці кабінэту, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскаляцыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады дзеля абароны незалежнасьці абедзьвюх краін ва ўмовах расейскай агрэсіі і вырашэньня ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.