Зьвязаны з ГУБАЗіК тэлеграм-канал паведаміў пра затрыманьне былога брамніка футбольнай зборнай Беларусі Васіля Хамутоўскага.
У паведамленьні гаворыцца, што «вядомы ў мінулым футбаліст, брамнік нацыянальнай зборнай стаў гуляць за банду зьбеглых экстрэмістаў нібыта ад спорту, ператварыўшыся ў саўдзельніка Герасімені, Леўчанкі і іншых здраднікаў».
Паведамленьне завяршаецца словамі пра затрыманьне і крымінальную справу.
Хамутоўскі ня раз выказваўся супраць гвалту і фальсыфікацый на выбарах. Ён таксама падпісаў адпаведны зварот спартоўцаў. У кастрычніку 2020 году яго аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту. Хамутоўскі зьяжджаў зь Беларусі, але цяпер вярнуўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК заявіў, што алімпійскую прызэрку Аляксандру Герасіменю будуць судзіць завочна