У Расеі аб'явілі аб новых акцыях супраць мабілізацыі на вайну з Украінай

Акцыя пратэсту супраць мабілізацыі ў Краснаярску, 21 верасьня

Падчас акцый 21 верасьня ў Расеі затрымалі 1300 пратэстоўцаў, некаторым зь іх давалі позвы ў ваенкаматы.

Расейскі апазыцыйны рух «Вясна» абвясьціў новыя ўсерасейскія акцыяі супраць мабілізацыі на 24 верасьня.

Гарады, у якіх пройдуць мітынгі, будуць названыя 23 верасьня. Пра месцы збору паведамяць у дзень правядзеньня акцый.

Раней у дзясятках гарадоў Расеі прайшлі пратэставыя мітынгі супраць мабілізацыі. На іх затрымалі больш за 1300 чалавек. У Маскве і Санкт-Пецярбургу паліцыянты дзейнічалі асабліва жорстка з пратэстоўцамі. Пазьней некаторым затрыманым у аддзелах паліцыі ўручылі позвы ў ваенкаматы.

Раніцай 21 верасьня Уладзімір Пуцін абʼявіў аб частковай мабілізацыі ў краіне «ў сувязі з сытуацыяй ва Ўкраіне».

Расейскі кіраўнік заявіў, што прызываць на вайсковую службу будуць грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе. Маўляў, найперш гаворка пра тых, хто служыў у шэрагах узброеных сіл, а таксама мае пэўныя вайскова-ўліковыя спэцыяльнасьці і досьвед.

Міністар абароны Сяргей Шайгу, які выступіў пасьля Пуціна, заявіў, што Расея мае «велізарны мабілізацыйны рэсурс», і адзначыў, што «ў ходзе частковай мабілізацыі будуць прызваныя 300 тысяч рэзэрвістаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Заходнія выведкі ацанілі абвешчаную Пуціным мабілізацыю як «значную палітычную рызыку»Пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў многіх гарадах Расеі падпальваюць ваенкаматыАлексіевіч: пасьля абвяшчэньня Расеяй мабілізацыі Ўкраіне асабліва патрэбная дапамога ЗахадуЯкія наступствы для Беларусі будзе мець мабілізацыя ў Расеі? Абмеркаваньне экспэртаўПуцін заявіў пра частковую мабілізацыю ў Расеі на вайну супраць Украіны. Шайгу назваў плян: 300 тысяч чалавек