«У нас няма ніводнага афіцэра». Выведка Ўкраіны абнародавала размовы расейскіх салдатаў пры адступленьні

Украінскія вайскоўцы ў Харкаўскай вобласьці, 19 верасьня 2022

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны абнародавала перахопленыя размовы расейскіх вайскоўцаў і ўдзельнікаў незаконных узброеных фармаваньняў, якія ваююць на баку Расеі і адступаюць пад націскам украінскага войска.

«Віцёк, здароў! Я яшчэ жывы пакуль што, яшчэ не забілі мяне», — вітаецца расейскі вайсковец са сваім суразмоўцам.

«Карацей, тут у нас маленькая вялікая дупа. Мы ў Данецку. Нас 19 асобаў. Наш узвод, карацей, расх*рачылі. Мы засталіся ўтрох усяго. Тут, карацей, цяпер дупа, мы жывём у падвале, тут піпец — нас ня кормяць ні х*я. Камандаваньня няма. Нашага Брыта пазыўнога забілі нах*, з нашым разьлікам, але мы пасьпелі адысьці. Мы тут прыбіліся да артылерыі. Калі нешта прыйдзе, ня дай Бог, на мяне, груз-200 — я жывы. Зразумеў? Будзем выходзіць у Расею. Зразумеў? Адсюль, усё. З хлопцамі, 19 асобаў, таму што тут піпец, што адбываецца. Мы ўвогуле ў атачэньні былі», — расказаў расейскі вайсковец.

Ён пацьвердзіў, што такая паніка адбываецца праз украінскі наступ. Ягоны суразмоўца параіў спачатку зьвярнуцца да камандаваньня.

«Я табе кажу: няма нікога ў нас! Мы самі, разумееш? Няма ні афіцэраў, нікога», — сказаў расейскі салдат.

На прапанову суразмоўцы шукаць і далучацца да любой вайсковай часткі, той адказаў: «Ды куды мы пойдзем, Віця? Тут „укропы“ стаяць. Паўсюль „укропы“ стаяць. Мы зараз пойдзем па дарозе — нас у палон возьмуць. Ты, што дурань? Усё атачылі. Нашы дзе? Няма нікога!» — пракрычаў расеец.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея плянавала «рэфэрэндум» у Харкаўскай вобласьці з 1 па 7 лістапада і распрацавала «стратэгію». ФОТА

У іншай перахопленай размове расейскі вайсковец загадвае страляць па ўсіх, хто будзе адступаць.

«Ні кроку назад. Так і скажы: «Хто будзе звальваць — буду садзіць нах*. Іншыя застаюцца на месцах. Нагадайце пра загад 222», — загадаў расеец.

Паводле ўкраінскай выведкі, гэтая размова была перахоплена ў Бахмуцкім раёне пры спробе контратакі адным з падразьдзяленьняў так званай «ЛНР», якое пачало адыходзіць пасьля моцнага адказу ўкраінскага войска. У выведцы Ўкраіны мяркуюць, што загад 222 зьяўляецца аналягам сталінскага загаду, паводле якога вайскоўцам стралялі ў сьпіну пра спробе пакінуць поле бою.

У яшчэ адной размове прадстаўнікі так званай «ЛНР» абмяркоўваюць, як расейцы адыходзілі з Харкаўскай вобласьці.

«Пехатой уцякалі?» — пытае жонка мабілізаванага мужа, і той пацьвердзіў.

«А ў чаце прыгожа напісалі, што вывезьлі ўсіх з пазыцый», — дадала яна і паведаміла, што вайсковая тэхніка «ЛНР» адыходзіць з Марыюпалю ў кірунку Луганскай вобласьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заходняя выведка: расейская армія страчвае свае перавагі ў паветры і на зямлі, украінцы працягваюць наступ

Удзельнік незаконнага ўзброенага фармаваньня так званай «ДНР» расказаў сваёй жонцы аб прарыве ўкраінскага войска ў Херсонскай вобласьці.

«Сьвета, у нас так і няма, вады няма, карацей, па ўсёй Херсонскай вобласьці ні сьвятла, ні вады, нідзе», — сказаў прадстаўнік «ДНР».

На пытаньне жонкі, чаму ён ня спаў, адказаў: «Як спаць? Тут такое адбываецца, б*ь. Няма калі спаць. Прарыў у нас. Проста ў нас, вось дзе стаю цяпер. Тут укры нармальна толькі што абклалі, усю цалкам зону. Толькі што так накрылі! Дым такі стаіць... Яны цяпер тут па нас так б’юць, як зьвяр’ё, нах*. Другую роту кінулі ім на падмацаваньне».

Ён таксама дадаў, што сувязі з камандаваньнем там няма, але адысьці няма магчымасьці.

«Камандаваньне сказала стаяць да апошняга. Хто адыдзе, будзе дэзэртырам», — паведаміў ён жонцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Твар нібыта агнём апаліла, быў моцны накдаўн». Беларус «Ліс» атрымаў раненьне падчас наступу ў Херсонскай вобласьці

У канцы жніўня Ўзброеныя сілы Ўкраіны пайшлі ў контрнаступ адразу ў дзьвюх абласьцях — Харкаўскай і Херсонскай. Замежныя выведкі, ацэньваючы гэтыя дзеяньні ўкраінскіх вайскоўцаў, заявілі, што Расея страціла свае перавагі ў паветры і на зямлі.

Украінскія ўлады заявілі, што ў выніку контранаступу ўдалося вызваліць ад расейскіх войскаў амаль 2 тысячы квадратных кілямэтраў украінскай тэрыторыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскія кібэрвойскі зламалі сайт ПВК «Вагнэр» і атрымалі пэрсанальныя зьвесткі кожнага найміта

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • 6 жніўня 2024 году Ўкраіна пачала апэрацыю ў Курскай вобласьці. 19 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што пад кантролем Украіны ў ходзе апэрацыі Ўзброеных сілаў Украіны знаходзяцца 92 паселішчы Курскай вобласьці Расеі. Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі ўдакладніў, што такіх населеных пунктаў 82. Улады Ўкраіны заявілі пра стварэньне ваенных камэндатураў і арганізацыі перадачы «гуманітарнай дапамогі ў населеныя пункты, якія знаходзяцца пад кантролем Украіны». Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны, прааналізаваўшы заявы і відэаматэрыялы з геалякацыяй, выказалі меркаваньне, што Ўкраіна кантралюе ў Курскай вобласьці ня ўсю тэрыторыю ў заяўленых межах прасоўваньня.
  • 16-18 жніўня ўкраінскія сілы падарвалі тры масты, якія мелі стратэгічнае значэньне для матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня групоўкі расейскіх войскаў ва Ўкраіне і вайсковай авіяцыі, якая базуецца ў Курскай вобласьці.
  • 17 лістапада Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.