Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея плянавала «рэфэрэндум» у Харкаўскай вобласьці з 1 па 7 лістапада і распрацавала «стратэгію». ФОТА


Вокладка распрацаванай Крамлём стратэгіі «добраахвотнага» далучэньня Харкаўскай вобласьці Ўкраіны да РФ
Вокладка распрацаванай Крамлём стратэгіі «добраахвотнага» далучэньня Харкаўскай вобласьці Ўкраіны да РФ

Крэмль распрацаваў «Стратэгію правядзеньня рэфэрэндуму аб уваходжаньні Харкаўскай вобласьці ў склад Расейскай Фэдэрацыі». Адпаведны дакумэнт атрымалі журналісты праекту Радыё Свабода «Донбас. Реалії» са сваіх крыніц у адной са спэцслужбаў Украіны.

Паводле яго, «галасаваньне» павінна было адбыцца цягам сямі дзён з 1 па 7 лістапада. Ужо быў вядомы і «вынік», які прапісаны ў «Стратэгіі», — 75% за далучэньне да Расеі. У дакумэнце гаворыцца, што агулам павінны «прагаласаваць» 142 тысячы выбарнікаў, зь якіх больш за 100 тысяч — «за».

«Вынік», які расьпісалі крамлёўскія піяршчыкі для так званага «рэфэрэндуму» на захопленай Харкаўшчыне
«Вынік», які расьпісалі крамлёўскія піяршчыкі для так званага «рэфэрэндуму» на захопленай Харкаўшчыне

«Стратэгія» распрацаваная зусім нядаўна, бо паказвае карту лініі фронту па стане на 24 жніўня.

У расейскіх дакумэнтах лінія фронту на 24 жніўня
У расейскіх дакумэнтах лінія фронту на 24 жніўня

Сярод рызык арганізатары «рэфэрэндуму» называюць брак кадраў для працы ў выбарчых камісіях і праўкраінскія настроі насельніцтва. Аўтары дакумэнту прапанавалі прапагандаваць пэрспэктывы далучэньня да Расеі з акцэнтам на эканамічныя і сацыяльныя выгады і падтрымліваць тэзу аб непазьбежнасьці далучэньня ўсёй Харкаўскай вобласьці.

У «Стратэгіі» апісаны некалькі этапаў так званай піяр-кампаніі. Асноўныя лёзунгі — «Скажы Расеі „так“» і «Расея тут назаўжды».

Плянаваныя банэры на Харкаўшчыне
Плянаваныя банэры на Харкаўшчыне

Спрыяць «рэфэрэндуму» плянавалі таксама з дапамогай праваслаўных сьвятаў. У прыватнасьці, 21 верасьня ў акупаваную тады Харкаўскую вобласьць павінен быў адбыцца хрэсны ход у яго падтрымку, а з 1 па 6 лістапада, у дні так званага «галасаваньня», яны мелі праводзіць штодня.

У дакумэнце таксама ёсьць так званы «рэфэрэндумскі» гімн са словамі «Скажы Расеі „так“. Перад Богам мы адзін народ».

Яшчэ прыклады банэраў, якія плянавалі павесіць расейцы на акупаванай украінскай тэрыторыі
Яшчэ прыклады банэраў, якія плянавалі павесіць расейцы на акупаванай украінскай тэрыторыі

11 верасьня расейскае выданьне Meduza са спасылкай на крыніцы, блізкія да адміністрацыі прэзыдэнта Расеі, напісала, што Крэмль вырашыў адкласьці на няпэўны тэрмін правядзеньне так званых «рэфэрэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Па словах суразмоўцаў выданьня, адзінай прычынай рашэньня зьяўляецца пасьпяховы контранаступ Узброеных сіл Украіны на Харкаўскім кірунку. Паводле Мінабароны Ўкраіны, з 6 верасьня ўзброеныя сілы вызвалілі каля 400 населеных пунктаў у Харкаўскай вобласьці, дзе пражываюць 150 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG