Нэнсі Пэлосі, якая прыбыла ў Ерэван 17 верасьня, зьяўляецца самым высокапастаўленым чыноўнікам ЗША, які наведаў Армэнію з моманту атрыманьня краінай незалежнасьці ад Савецкага Саюзу ў 1991 годзе.
Напярэдадні заплянаванай сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ніколам Пашыньянам Пэлосі 18 верасьня ўсклала кветкі да помніка на вяршыні Ерэванскага пагорка ў гонар амаль 1,5 мільёна армян, якія загінулі праз гвалт, арганізаваны туркамі-асманамі падчас І усясьветнай вайны. Усё большая колькасць гісторыкаў кваліфікуе гэтыя забойствы як генацыд.
Кангрэс ЗША ў 2019 годзе аднагалосна прыняў рэзалюцыю аб прызнаньні генацыду армянаў з боку туркаў. У красавіку 2021 году прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн таксама афіцыйна абвясьціў тыя забойствы генацыдам.
«Ад Злучаных Штатаў да Ўкраіны, Тайваня, Армэніі, сьвет стаіць перад выбарам паміж дэмакратыяй і аўтарытарнымі ўрадамі, і мы павінны зноў выбраць дэмакратыю», — заявіла Пэлосі напярэдадні свайго прыезду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нэнсі Пэлосі прыляцела ў Ерэван. Гэта самы высокапастаўлены прадстаўнік ЗША ў Армэніі за 30 годЗаўвагі былі адсылкай на іншыя паездкі, якія яна зьдзейсьніла за апошнія месяцы. У траўні яна езьдзіла ў Кіеў, каб сустрэцца з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім на фоне працягу вайны яго краіны з Расеяй. У мінулым месяцы яна пабывала на Тайвані, паездка, якую гнеўна асудзіў Кітай, што разглядае астраўную дзяржаву як сваю правінцыю і паабяцаў узьяднаць яе з мацерыковым Кітаем.
Пэлосі родам з Каліфорніі, дзе жыве адна з найбуйнейшых армянскіх абшчын у ЗША. У паездцы яе суправаджалі прадстаўнікі штату Джэкі Спэйер і Ганна Эшу, абедзьве армянскага паходжаньня. Візыт Пелосі адбываецца празь некалькі дзён пасьля найгоршага пэрыяду гвалту за апошнія два гады паміж Армэніяй і Азэрбайджанам, у выніку якога з абодвух бакоў загінулі больш за 200 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства абароны Армэніі паведаміла, што раніцай 14 верасьня Азэрбайджан зноў пачаў наступ. Што адбываецца на мяжы дзьвюх краінПадчас апошняга ўсплёску гвалту дзьве краіны абмяняліся артылерыйскімі і мінамётнымі ўдарамі праз агульную мяжу, а азэрбайджанскія сілы нанесьлі ўдары па аб’ектах у межах самой Армэніі.
Расея, якая падтрымлівае сувязі з абедзьвюма краінамі і намагаецца выконваць ролю «мадэратара», дамовілася аб спыненьні агню неўзабаве пасьля таго, як пачаліся баі. Тым ня менш. у Маскве зарана аб’явілі пра спыненьне канфлікту, сутыкненьні неўзабаве працягнуліся.
Урад Азэрбайджана пакуль не зрабіў публічнай заявы з нагоды візіту Пэлосі ў Ерэван.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абвастрэньне канфлікту паміж Ерэванам і Баку вачыма армянскага і азэрбайджанскага экспэртаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Азэрбайджане заблякавалі TikTok за нэгатыўныя выказваньні аб войску краіны. Перастрэлкі на мяжы з Армэніяй прыпыніліся