6 верасьня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, на якой абвясьціў пра амністыю да новага сьвята — Дня народнага адзінства. Ён заявіў, што пад амністыю могуць патрапіць і асобы, якія ўчынілі злачынствы «пратэставай накіраванасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бандыты і экстрэмісты ня з гэтай сэрыі». Лукашэнка правёў нараду аб амністыі і пазбаўленьні грамадзянства тых, хто «ўцёк за мяжу»Летась ад пакараньня вызвалілі 13 палітвязьняў і зроблена гэта было 15 верасьня — напярэдадні афіцыйнага сьвята. Чаму сёлета вызваленьне не адбылося напярэдадні?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня сталі на шлях выпраўленьня». Адміністрацыя Лукашэнкі патлумачыла, чаму памілавалі ня ўсіх са «сьпісу Васкрасенскага»Летась 13 палітвязьняў былі памілаваныя, а сёлета ідзецца пра амністыю. Гэта розныя праўныя працэдуры. Па сутнасьці гэта адно і тое ж — рашэньне дзяржавы аб скасаваньні ці зьмякчэньні крымінальнага пакараньня.
Аднак памілаваньне — гэта рашэньне адносна канкрэтных асобаў, памілаваньне можа быць толькі пэрсанальным. І паводле Канстытуцыі — і ранейшай рэдакцыі, і новай — гэта прэрагатыва кіраўніка дзяржавы, памілаваньне афармляецца прэзыдэнцкім указам.
І менавіта такім указам былі памілаваныя летась 15 верасьня 13 палітвязьняў.
Амністыя ж тычыцца цэлых катэгорыяў асуджаных, скажам, асуджаных на тэрміны да 3 гадоў, асуджаных паводле пэўных артыкулаў, асуджаных жанчын і г.д. І паводле Канстытуцыі адпаведнае рашэньне ў выглядзе закону прымае парлямэнт. Яго потым падпісвае прэзыдэнт.
Апошняя менавіта амністыя ў Беларусі была ў траўні 2020 году. Яна была прымеркаваная да «75-годзьдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Аднак прыняты адпаведны закон Лукашэнка падпісаў 18 траўня — праз 9 дзён пасьля ўласна гадавіны 9 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў закон аб амністыіПапярэдняя амністыя была ў 2019 годзе. Яна была абвешчаная «у сувязі з 75-годзьдзем вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». У сучасным дзяржаўным дыскурсе датай вызваленьня Беларусі ад нацысцкай акупацыі лічыцца дата вызваленьня ад яе Менску, што адбылося 3 ліпеня 1944 году. А закон аб амністыі ў 2019 годзе быў прыняты пазьней гадавіны на 16 дзён — 19 ліпеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі 6 тысяч асуджаныхІншымі словамі, законы аб амністыі 2019 і 2020 гадоў былі абвешчаныя значна пазьней за гадавіны, да якіх амністыі былі прымеркаваныя.
Напэўна, і сёлета гэтак жа будзе. Партал «Зеркало» напярэдадні 17 верасьня высьвятляў у Палаце прадстаўнікоў, якая сытуацыя з законам аб амністыі. Паводле інфармацыі з Палаты, праект закону туды яшчэ нават ня трапіў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Законапраект аб амністыі да 17 верасьня не паступаў у Палату прадстаўнікоўНапэўна, паводле досьведу 2019-2020 гадоў закон, прымеркаваны да гадавіны 17 верасьня, будзе прыняты напрыканцы верасьня ці ў кастрычніку.