Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі 6 тысяч асуджаных


Лукашэнка падпісаў закон «Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызваленьня Беларусі». Праз амністыю на волю выйдуць каля 6 тысяч чалавек, зь якіх 685 — з установаў адкрытага тыпу.

Паводле прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, закон «прыняты ў мэтах рэалізацыі прынцыпу гуманізму і ў сувязі са значнай датай у гісторыі Беларусі».

Каго адпусьцяць

Вызваленьне ад пакараньня па амністыі атрымаюць асуджаныя за няцяжкія злачынствы:

  • непаўналетнія;
  • цяжарныя жанчыны;
  • жанчыны і самотныя мужчыны, якія маюць дзяцей да 18 год;
  • пэнсіянэры;
  • людзі з інваліднасьцю I і II груп;
  • хворыя на актыўную форму тубэркулёзу, на анкалягічныя захворваньні другой, трэцяй, чацьвёртай клiнiчных груп, ВІЧ-інфікаваныя з 3-й і 4-й стадыямі захворваньня;
  • вэтэраны баявых дзеяньняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
  • асобы, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС, якія атрымалі раненьні, калецтва і захворваньні ў пэрыяд праходжаньня ваеннай службы.
  • Амністыя будзе распаўсюджвацца на тых, хто цалкам пакрыў шкоду, добра характарызаваўся падчас адбыцьця пакараньня.

Амністыя не закране:

  • асуджаных за забойства, згвалтаваньне, палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў;
  • тых, хто ўчыніў ДТЗ у нецьвярозым стане з загінулымі і пацярпелымі;
  • асуджаных за здраду дзяржаве, шпіянаж, паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта;
  • тых, хто незаконна атрымаў бязвыплатную замежную дапамогу;
  • асуджаных за парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў;
  • асуджаных за злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, бязьдзейнасьць службовай асобы, за перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Закон уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікаваньня і мае быць выкананы цягам дзевяці месяцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG