Сама тэгеранская паліцыя сьцьвярджала, што ў 22-гадовай актывісткі раптоўна ўзьніклі праблемы з сэрцам. Празь некалькі гадзін пасьля арышту Аміні была шпіталізаваная; 16 верасьня было абвешчана аб яе сьмерці.
Як сьцьвярджаюць сваякі Махсы Аміні, яна была цалкам здаровай маладой жанчынай і ня мела ніякіх сардэчных захворваньняў. Тэгеранская паліцыя нораваў затрымала яе за зьяўленьне на вуліцы без хіджабу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране на 3 гады 7 месяцаў турмы асудзілі праваабаронцу за наведваньне канцэрту за мяжойАпошнім часам Іран узмацняе рэпрэсіі супраць нязгодных з кансэрватыўным рэжымам, у тым ліку змагарамі за правы жанчын. Узмацняюцца жорсткасьць і рэпрэсіі супраць саміх жанчын, у тым ліку тых, якія ня маюць дачыненьня да палітычнага актывізму — напрыклад, сьмяротныя пакараньні за шлюбную здраду або за самаабарону ў сытуацыі хатняга гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Іран заявіў, што Салман Рушдзі сам вінаваты ў замаху на сябе