«Міністар абароны» Аб’яднанага пераходнага кабінэта Ціханоўскай Валер Сахашчык, кампазытар Эдуард Ханок, поп-зорка Анжаліка Агурбаш, хакеіст Андрэй Стась, палітвязьні Соф’я Сапега і Ягор Дуднікаў – хто яшчэ зь вядомых людзей мае расейскія пашпарты. І хто з расейцаў пацярпеў: быў высланы зь Беларусі, сядзіць у турме
«Два моманты супалі: таксычнасьць беларускага рэжыму і пашпартная палітыка Расейскай Фэдэрацыі»
Колькасьць беларусаў, ахвочых атрымаць пашпарт з двухгаловым арлом, да 2022-га штогод імкліва расла.
У 2021 годзе 24 539 грамадзян Беларусі атрымалі пашпарт РФ. Гэта амаль у 2,5 раза больш, чым у 2020 годзе (тады было 10530 чалавек). Дарэчы, з канца 2020 года беларусы і ўкраінцы маглі (і могуць) атрымліваць расейскія пашпарты паводле спрошчанай схемы. За папярэднія 5 гадоў статыстыка наступная: у 2016 годзе расейскі пашпарт атрымалі 3582 беларусы, у 2017-м – 4092, у 2018-м – 4708, у 2019-м – 5043. 32 485 беларусаў маюць від на жыхарства ў Расеі. Пра гэта паведамляў тэлеграм-канал Banki24.by са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы прымаем на пасадку». Што рабіць, калі вас не пускаюць у аўтобус з нацыянальнай візай катэгорыі DАкадэмічны дырэктар БІСС (Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў) Пётра Рудкоўскі ня бачыць вялікай праблемы ў тым, што штогод павялічвалася колькасьць беларусаў, якія атрымлівалі расейскія пашпарты. У параўнаньні з насельніцтвам Беларусі гэтыя лічбы яго ня ўразілі.
«Калі зьяўляюцца нейкія спрашчэньні, новыя магчымасьці, то некаторыя людзі хочуць займець нейкі дадатковы базіс (у гэтым выпадку і легальна працаваць, і разьвіваць бізнэс), для кагосьці адкрываюцца магчымасьці паехаць у тыя краіны, у якія зь беларускім пашпартам трапіць праблематычна. Гэта цалкам зразумела. Можа, людзі гэта выкарыстаюць, а мо і ня выкарыстаюць. Ну прынамсі на той момант», – разважае Пётра Рудкоўскі. На яго думку, сытуацыя пасьля лютага 2022 году кардынальна іншая.
«Тады Расейская Фэдэрацыя не была такой таксычнай, яна нават была менш таксычнай за Беларусь (да пратэстаў). Так што тут два моманты супалі: таксычнасьць беларускага рэжыму, большая праблемнасьць беларускага пашпарта і пашпартная палітыка Расейскай Фэдэрацыі».
Спартоўцы, артысты, былыя вайскоўцы
Расейскае грамадзянства ў розныя гады атрымалі многія спартоўцы: хакеіст Андрэй Стась, фрыстайлісты, брат і сястра Цімафей і Асоль Сьліўцы, пяціборац Аляксандар Лясун, шмат хакеістаў.
Расейскія пашпарты атрымалі народны артыст Беларусі, кампазытар Эдуард Ханок (ён спрабаваў нават стаць дэпутатам Дзярждумы, але не атрымалася), поп-сьпявачкі Анжаліка Агурбаш, Натальля Падольская, Паліна Смолава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Агурбаш выступіла на канцэрце, дзе ганаровым госьцем была маці «Героя Расеі», які ваяваў ва ЎкраінеДа таго ж многія былыя вайскоўцы, службоўцы, нафтавікі пакінулі расейскае грамадзянства, якое пасьля развалу Савецкага Саюзу яны атрымалі аўтаматычна, служачы і працуючы там. Часьцяком з мэркантыльных інтарэсаў: не сакрэт, што пэнсія ў пэўных катэгорый грамадзян у Расеі вышэйшая, чым у Беларусі.
Аднак дакладнай лічбы, колькі ўсяго беларусаў маюць пашпарты Расейскай Фэдэрацыі, знайсьці не ўдалося.
Ці могуць мець расейскія пашпарты найвышэйшыя чыны Мінабароны?
Днямі стала вядома, што расейскі пашпарт мае Валер Сахашчык, «міністар абароны» ў пераходным кабінэце Сьвятланы Ціханоўскай. Сам ён пацьвердзіў, што атрымаў расейскі пашпарт пасьля развалу СССР як вайсковец, зрэдку карыстаўся ім у справах бізнэсу, калі ўжо не служыў. Гэта выклікала рэзананс у грамадзтве. Бо з 1992 году па 2002 год Сахашчык служыў ва Ўзброеных сілах Беларусі і, быўшы расейскім грамадзянінам, ён у Беларусі прайшоў шлях ад намесьніка камандзіра батальёна 38-й дэсантна-штурмавой брыгады да камандзіра гэтай самай брыгады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чалец Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сахашчык прызнаў, што мае расейскае грамадзянстваЖурналіст, экспэрт iSANS Сяргей Харытонаў у сваім тэлеграм-канале https://t.me/kharytonau напісаў:
«На мой погляд, сытуацыя непрымальная нават не таму, што Сахашчык утаіў факт наяўнасьці ў яго грамадзянства РФ (што само па сабе непрымальна для чалавека, які прэтэндуе на ролю «міністра абароны» Беларусі). А таму, што факт наяўнасьці ў Сахашчыка грамадзянства РФ ня быў выкрыты нікім са службы бясьпекі Ціханоўскай на этапе праверкі ягонага бэкграўнду».
Пазьней кіраўніца Аб’яднанага пераходнага Кабінэту Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што Валер Сахашчык мае намер адмовіцца ад расейскага грамадзянства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: Сахашчык зьбіраецца адмовіцца ад расейскага грамадзянстваЦі могуць мець расейскія пашпарты найвышэйшыя чыны Мінабароны? Паводле аднаго старшага афіцэра, які на ўмовах ананімнасьці пагадзіўся паразважаць на гэту тэму, тэарэтычна гэта магчыма.
«Толькі ў Міністэрстве абароны прыкладна 50 генэралаў. У 1990-х многія генэралы, палкоўнікі, якія цяпер займаюць кіроўныя пасады ў Мінабароны, Генштабе, а таксама ў Дзяржаўным памежным камітэце, вучыліся ў расейскіх вайсковых вучэльнях, акадэміях. І тэарэтычна яны маглі атрымаць расейскае грамадзянства аўтаматычна. Некаторыя – узроўню намесьніка міністра і начальнікаў упраўленьняў – родам з Расейскай Фэдэрацыі. Прозьвішчаў ня буду называць, але гэта можна загугліць.
Я дапускаю, што сярод іх ёсьць людзі з расейскім пашпартам. І дакладна ведаю двух чалавек (палкоўнікаў), якія зусім нядаўна, пайшоўшы ў адстаўку, аформілі від на жыхарства ў Расеі, каб атрымліваць там большую пэнсію. Толькі давайце ня будзем разважаць пра патрыятызм…» – кажа афіцэр.
Дэпартацыя і высылка расейцаў з палітычных матываў
Улады Беларусі заўсёды ня вельмі прыязна ставіліся да людзей зь іншым грамадзянствам. Некалі начальнік Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун прыводзіў такія лічбы: штогод каля 2 тысяч іншаземцаў пазбаўляюць віду на жыхарства. Да прыкладу, у 2018 годзе зь Беларусі дэпартавалі блізу 300 расейцаў, а выслалі больш за тысячу, за розныя правіны: за п’янства, кіраваньне аўтамабілем у стане алькагольнага ап’яненьня, асацыяльны лад жыцьця.
Аднак прымяняць дэпартацыю і высылку пачалі і ў дачыненьні няўгодных.
У 2014 годзе ўлады пазбавілі віду на жыхарства і дэпартавалі на 3 гады праваабаронцу Алену Танкачову (яна грамадзянка Расеі, жыла на той час у Беларусі 30 гадоў, з маленства). Афіцыйная падстава – штрафы за перавышэньне хуткасьці. Праваабарончая супольнасьць лічыць высылку Алены Танкачовай помстай за яе прафэсійную дзейнасьць. У 2018 годзе Танкачова вярнулася ў Беларусь і атрымала беларускае грамадзянства.
У 2018 годзе ўлады спрабавалі выслаць у Расею тагачасную прэс-сакратарку Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганну Красуліну, якая на той час жыла ў Беларусі 16 гадоў, да таго ж муж і дзеці Красулінай маюць беларускае грамадзянства.
Фармальна – за ўдзел у дазволенай акцыі і сплачаны штраф за безьбілетны праезд у транспарце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Красуліна застаецца ў Беларусі. Суд скасаваў пастанову аб яе высылцыСправа Ганны Красулінай мела вялікі рэзананс, было некалькі судовых паседжаньняў, у выніку Красуліну ўсё ж ня выслалі зь Беларусі.
«Адразу пасьля суду я занялася атрыманьнем беларускага грамадзянства, — расказала Свабодзе Ганна Красуліна. — Працэдура заняла год: мне трэба было дачакацца, калі скончацца тэрміны па спагнаньнях (інакш не далі б грамадзянства), пасьля гэтага падаецца ў пасольства РФ заява, што выходзіш, яе разглядаюць некалькі месяцаў, пасьля гэтага аддаеш паперку, што выйшаў — і атрымліваеш грамадзянства Беларусі. Пашпарт я атрымала 24 студзеня 2020 году. Так што ў мяне толькі беларускае грамадзянства».
У 2022 годзе ў беларускіх турмах і СІЗА сядзелі 450 грамадзян Расеі, у тым ліку 8 палітвязьняў
У 2020 годзе пачаўся новы віток высылкі зь Беларусі людзей з расейскімі пашпартамі.
Пэнсіянэрку Ніну Прывалаву, якая нарадзілася і амаль усё жыцьцё пражыла ў Беларусі (за выключэньнем некалькіх гадоў, якія яна працавала на нафтавых радовішчах у Цюменскай вобласьці) дэпартавалі за ўдзел у пратэстах увосень 2020 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наступаць на сваю годнасьць я ня буду!». Пэнсіянэрку дэпартуюць у Расею за ўдзел у пратэстахБылы вайсковец Алег Малашчанка з Баранавічаў быў дэпартаваны адтуль у Расею ў сьнежні 2020 году. Пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў улады палічылі Алега Малашчанку адным з завадатараў страйку на 558-м авіярамонтным заводзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд прыпыніў рашэньне аб высылцы жыхара Баранавічаў пасьля таго, як яго ўжо дэпартаваліНадзвычай жорстка абышліся з грамадзянамі Расеі і беларускія суды.
Па стане на пачатак 2022 года ў беларускіх турмах і СІЗА ўтрымлівалі каля 450 грамадзян Расеі, у тым ліку 8 палітвязьняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У беларускіх турмах і СІЗА ўтрымліваюць каля 450 грамадзян Расеі, у тым ліку палітвязьняў16 гадоў калёніі атрымаў 29-гадовы грамадзяніні Расеі Дзьмітры Папоў, мадэратар сацыяльных сетак «Страны для жизни». Раней ён жыў у Санкт-Пецярбургу, працаваў бармэнам. У Расеі кіраваў праектамі «Мужское государство» і «Сканер». Прыехаў у Гомель у 2019 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Дзьмітрыя Папова накіравалі ў бабруйскую калёнію; Алега Рубца перавялі ў жодзінскую турму21-гадовага палітзьняволенага расейца Ягора Дуднікава асудзілі на 11 гадоў калёніі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу – ч. 3 арт. 130 (распальваньне варожасьці) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьмяяўся, што яго голас прызналі зброяй». Маці Ягора Дуднікава сустрэлася з сынам пасьля прысудуГорадзенскі абласны суд асудзіў Соф’ю Сапегу на 6 гадоў калёніі. Дзяўчыну абвінавацілі ў адміністраваньні тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі» – прызналі вінаватай ва «ўзбуджэньні сацыяльнай варожасьці, незаконным зборы і распаўсюдзе зьвестак аб прыватным жыцьці, якія пацягнулі за сабой прычыненьне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чамадан, вакзал, Расея. Каго, за што і куды высылаюць зь Беларусі